Дэр моргн-журнал («דער מאָרגן זשורנאַל», азначае «Ранішняя газета») — штодзённая газета на ідышы, якая выходзіла ў ЗША ў 1901-1971 гг.

На працягу многіх гадоў — адзіная ранішняя газета на ідышы ў Нью-Ёрку. Найбольшага тыражу дасягнула ў 1916 г. — 111 тысяч экзэмпляраў. Звычайна падтрымлівала палітычны курс Рэспубліканскай партыі.

У 1928 г. злілася з «Ідышэ тогблат» («Яўрэйская штодзённая газета»), а ў 1953 г. — з «Дэр тог» («Дзень») і стала называцца «Дэр тог — моргн-журнал».

Надрукаванае Друкаваўся раман Шолам-Алейхема «Блукаючыя зоркі».

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты і часопісы на ідышы