Дэр тэгліхер ідышэр кур’ер, Дэр ідышэр кур’ер (טעגלישער אידישער קוריער) — амерыканская газета на ідышы, якая выходзіла ў Чыкага ў 1887—1944 гг., спачатку раз на тыдзень, а з 1893 раз на дзень, што адлюстравала новая назва. Выходзілі тыднёвыя выпускі пад назвай Шыкагоэр вохэнблат, нядзельныя Дэр зонтаг кур’ер, паралельная газета на англійскай мове.

Газету заснавалі брэсцкі яўрэй Міхл Мінц і віленскі Лявон Залаткоў (рэдактар-выдавец). Наборшчыкам першага выпуску быў Перац Вернік, у розны час былі рэдактарамі П. Вернік, Шмуіл Мойша Меламед, Мардэхай Кац, Элі Перац Баярскігродзенскі яўрэй, Пітэр БаярскіDon’t underestimate the power of the Jewish newspaper.

Спынілася ў 1944 годзеПериодическая печать (памылкова 1934Virtual Jewish World) ці ў 1947 годзе. К моманту закрыцця была найстарэйшай ідышамоўнай газетай ЗША.

Друкаваліся Малка Коган, Нафтола Кравіц (супрацоўнік рэдакцыі), Хаім Лаўер, Сэм Лоншайн, Аўром Марголін, М. Цыпін, Л. Малахі і інш.

Цікавыя факты Прэса на ідышы была ў Чыкага як мінімум з 1877 года.

Заўвагі

Літаратура LEVI, YAEL. «Breathing, Nostrils, and the Press: Rethinking the Hebrew-Yiddish Axis in the United States, 1870—1900.» The Jewish Quarterly Review 113, no. 2 (2023): 304-25.

Спасылкі Teglikher yidisher kuryer. Daily Jewish Courier. Der yidisher kuryer. The Jewish Courier. Jewish Daily Courier, Oldest Yiddish Newspaper, Ceases Publication After 57 Years

Катэгорыя:Газеты і часопісы на ідышы Катэгорыя:Газеты ЗША