Судовая ўлада ажыццяўляецца ў Рэспубліцы Беларусь Вярхоўным судом і Канстытуцыйным судом.

Сістэма судоў Сістэма судоў будуецца на прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі. Яна складаецца з: Канстытуцыйнага Суда; Сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.

Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца.

Сістэма судоў агульнай юрысдыкцыі складаецца з: Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь; абласных (Мінскага гарадскога) судоў; эканамічных судоў абласцей (горада Мінска); раённых (гарадскіх) судоў.

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе правасуддзе і нагляд за судовай дзейнасцю агульных судоў.

Абласныя суды Абласны суд у Беларусі — судовы орган, які дзейнічае на тэрыторыі вобласці ў якасці першай, касацыйнай і нагляднай інстанцый. Складаецца са старшыні, яго намеснікаў і членаў суда, якія назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Мае судовыя калегіі па цывільных і крымінальных справах і прэзідыум. Як суд 1-й інстанцыі разглядае цывільныя і крымінальныя справы, аднесеныя законам да яго вядзення, як касацыйная інстанцыя — справы па скаргах і пратэстах на рашэнні, прыгаворы і вызначэнні народных судоў, якія не набылі законнай сілы. Прэзідыум абласнога суда разглядае ў парадку нагляду справы па пратэстах на рашэнні, прыгаворы, вызначэнні народных судоў, пастановы народных суддзяў, якія набылі законную сілу, на касацыйныя вызначэнні калегій абласнога суда, а таксама справы па новаадкрытых акалічнасцях. Паўнамоцтвамі абласнога суда валодае і Мінскі гарадскі суд.

Літаратура