Дзільбар Абдурахманава (; ) — узбекскі дырыжор. Народная артыстка СССР (1977).
Біяграфія Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1960). Дырыжор, з 1976 года мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Узбекскага тэатра оперы і балета. Пад яе кіраўніцтвам пастаўлены оперныя («Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага, «Атэла» Джузэпэ Вердзі, «Вогненны анёл» С.Пракоф’ева, «Пётр Першы» А.Пятрова) і балетныя («Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Жызэль» Адольфа Адана, «Спартак» Арама Хачатурана, «Ганна Карэніна» Радзівона Шчадрына) спектаклі. Дзяржаўная прэмія Узбекскай ССР 1973.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Дырыжоры Узбекістана