Леслі Патрык Аберкрамбі (; ) — англійскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры.
Біяграфія Выкладаў у Ліверпульскім (1915—35) і Лонданскім універсітах. Адзін з пачынальнікаў раённай планіроўкі гарадоў. У 1921—22 гадах стварыў праект планіроўкі прамысловага раёна г. Донкастэр, які прадугледжваў будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў, функцыянальнае заніраванне тэрыторыі. У праекце развіцця «Вялікага Лондана» (1944) прапанаваў абмежаваць яго памеры «зялёным поясам» і пабудаваць 8 гарадоў-спадарожнікаў. Прэзідэнт Міжнароднага саюза архітэктараў (1946—57). Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Архітэктары Вялікабрытаніі