Апарат падтрымкі стабільнасці (АПС) () — сілавая структура Лівіі, падпарадкаваная МУС Урада нацыянальнага адзінства.

Гісторыя АПС узнік на базе брыгады Абу Саліма, якая ўтворана ў 2012 годзе пад кіраўніцтвам Абдэля Гані аль-Кіклі. У часы другой грамадзянскай вайны 2014—2020 гадоў грўпоўка ўдзельнічала ў некалькіх узброеных аперацыях у Трыпалі, праводзячы рэйды ў раёнах Баб-бен-Гашыр, Шаркія, Аль-Хадба. Брыгада цесна супрацоўнічала са сталічнымі ўладамі і атрымлівала ад іх пастаянную фінансавую падтрымку.

У сярэдзіне 2021 года Міністэрства ўнутраных спраў стварыла на базе групоўкі Апарат падтрымкі стабільнасці. Орган атрымаў філіялы ў Трыпалі, Сабраце і Эз-Завіі. У сферу дзейнасці АПС увайшла барацьба з нелегальнай міграцыяй, кантрабандызмам і злачыннасцю

У маі 2025 года, пасля забойства аль-Кіклі, АПС уступіў ва ўзброены канфлікт з 444-й брыгадай.

Крыніцы

Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Лівіі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2021 годзе