Каралева Со́ня, народжаная Со́ня Харальдсэн (нарв. Sonja Haraldsen; ) — каралева Нарвегіі з 17 студзеня 1991, жонка караля Харальда V.
Біяграфія Дачка Карла Агаста Харальдсена і яго жонкі Дагні Ульрыхсен. Кронпрынц Харальд і Соня таемна сустракаліся на працягу дзевяці гадоў з-за пярэчанняў супраць яе «некаралеўскага» статусу. Пасля таго як спадчыннік выказаў цвёрды намер адмовіцца ад права на пасад, калі не зможа ажаніцца з ёй, яго бацька, Улаф V, пракансультаваўся з урадам. У выніку пара зладзіла вяселле 29 жніўня 1968 года ў Осла. У Соні і Харальда двое дзяцей: прынцэса Марта Луіза і кронпрынц Хокан.
Пасля смерці свёкра, караля Улафа V, 17 студзеня 1991 года, ва ўзросце 53 гадоў, Соня стала каралевай Нарвегіі. Нарвегія ўпершыню здабыла каралеву пасля смерці бабулі Харальда, каралевы Мод, якая здарылася ў 1938 годзе (маці Харальда, кронпрынцэса Марта Шведская, памерла яшчэ да таго, як яе муж Улаф V уступіў на пасад). У 1994 годзе каралева Соня адкрывала VI Зімовыя Паралімпійскія гульні.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт каралеўскай сям’і Нарвегіі
Катэгорыя:Жонкі манархаў Нарвегіі