Усерасійскі Устаноўчы сход — прадстаўнічы орган улады ў Расійскай Рэспубліцы, абраны ў лістападзе 1917 г. на аснове ўсеагульнага выбарчага права і скліканы 5 студзеня 1918 г. для вызначэння дзяржаўнага ўладкавання Расіі. Быў разагнаны 6 студзеня 1918 г. паводле рашэння Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта (УЦВК) Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

Перадумовы і падрыхтоўка выбараў Лозунг склікання Устаноўчага сходу на аснове ўсеагульнага і прапарцыйнага выбарчага права быў агульным патрабаваннем розных палітычных сіл у барацьбе з самадзяржаўем у Расійскай імперыі з канца 19 ст. Яго ўключалі ў свае праграмныя дакументы ўсе асноўныя апазіцыйныя палітычныя партыі і арганізацыі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. амаль усе палітычныя сілы сыходзіліся на тым, што прыняцце рашэнняў аб будучым дзяржаўна-палітычным уладкаванні Расіі павінна належыць Устаноўчаму сходу. 3 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад апублікаваў дэкларацыю, якая абвяшчала аб адмене ўсіх саслоўных, рэлігійных і нацыянальных абмежаванняў і аб неадкладнай падрыхтоўцы да склікання Устаноўчага сходу «на пачатках усеагульнага, роўнага, таемнага і прамога галасавання», але не згадвала аб распаўсюджванні выбарчых правоў на жанчынЮкина И.И. На пути к женскому гражданству в России: 1860-е - 1917 год // Интеракция. Интервью. Интерпретация: журнал. - 2021. - Т. 13, № 3. - С. 92-111.. Аднак пад націскам фемінісцкіх арганізацый кіраўніцтва Часовага ўрада выказалася ў падтрымку жаночых палітычных правоў і гарантавала, што ўрад распаўсюдзіць усеагульнае выбарчае права на жанчынЮкина И.И. Как мы получили избирательные права // Посиделки. Информационный листок. - 1997. - № 2(14). - С. 1-2..

25 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад стварыў Асобую нараду па выпрацоўцы законапраекта аб выбарах ва Ўстаноўчы сход. Склад гэтага органа фармаваўся больш за месяц; да працы ён прыступіў 25 мая. У склад Асобай нарады уваходзіла 82 члены, яе кіраўніком быў юрыст, адзін з відных дзеячоў Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі Фёдар Какошкін. Праца над праектам Палажэння аб выбарах ва Устаноўчы сход была завершана ў жніўні 1917 г. У выніку быў прыняты адзін з самых дэмакратычных у свеце на той час выбарчы закон аб выбарах. Згодна з ім, выбары праводзіліся на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Быў устаноўлены нізкі для таго часу ўзроставы цэнз у 20 гадоў. Выбарчыя правы былі прадастаўлены жанчынам і вайскоўцам. Палажэнне аб выбарах ва Устаноўчы сход не прызнавала маёмаснага цэнзу, цэнзу аселасці і пісьменнасці, абмежаванняў па саслоўнай, веравызнаўчай або нацыянальнай прыкметах. Выбарчых правоў пазбаўляліся зняволеныя і дэзертыры. Такім чынам, выбарчыя правы атрымалі каля 85-86 млн. чалавекПротасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 82-85.. Прадугледжвалася прапарцыйная сістэма выбараў: галасаванне не за асобных кандыдатаў, а за пэўныя кандыдацкія спісы ад партый, арганізацый, груп грамадзян і г.д. Прызначаўся кворум на адкрыццё Сходу - 1/3 ад ліку абраных дэпутатаўПротасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 59-81..

Непасрэднае кіраўніцтва працэсам правядзення выбараў было ўскладзена Часовым урадам на Усерасійскую камісію па справах выбараў ва Ўстаноўчы сход, створаную 7 жніўня 1917 г. у складзе 16 чалавек на чале з кадэтам, прафесарам Маскоўскага камерцыйнага інстытута Мікалаем АвінавымПротасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 86-87.. Правядзенне выбараў у сувязі са складанай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй, працягам удзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне зацягвалася. Першапачаткова выбары былі прызначаны Часовым урадам на 17 верасня, але потым (9 жніўня) перанесены на 12-14 лістапада, а скліканне Сходу - на 28 лістападаПротасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 95..

Сітуацыя ўскладнілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у выніку якой улада перайшла да Саветаў, прадстаўнікі якіх сфарміравалі ўрад - Савет народных камісараў (СНК), што складаўся з бальшавікоў, са снежня 1917 г. у кааліцыі з левымі сацыялістамі-рэвалюцыянерамі (эсэрамі). Тым не менш першапачаткова гэты ўрад лічыўся часовым, а ўсе дэкрэты, прынятыя ім і УЦВК Саветаў, атрымлівалі юрыдычную сілу да іх зацвярджэння Устаноўчым сходам. 27 кастрычніка 1917 г. СНК пацвердзіў правядзенне выбараў 12 лістападаУрбановіч А. Устаноўчы сход у Расіі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. - Т. 6, кн. 2. - Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 2003. - С. 11-12.Протасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 145..

Выбары Уся тэрыторыя Расійскай Рэспублікі была падзелена на 81 шматмандатную выбарчую акругу (73 грамадзянскія і 8 вайсковыя), а таксама адмысловыя экстэрытарыяльныя акругі для вайсковых і флоцкіх злучэнняў. Кожная выбарчая акруга мела сваю квоту, якая зыходзіла з прапорцыі 1 мандата на 200 тыс. чалавек. Пры гэтым маланаселеным рэгіёнам Сібіры была прадастаўлена перавага - квота прадугледжвала аднаго дэпутата на 179 тыс. чалавекПротасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 82-85.. Упершыню ў гісторыі былі сфармаваныя вайсковыя і марскія акругі, дзе вайскоўцы абіралі да 80 дэпутатаўБазанов, С.Н. Итоги выборов в Учредительное Собрание в действующей армии в ноябре 1917 года (правда и вымысел) // Общество и власть в Императорской России, СССР и Современной Российской Федерации. Материалы международной научной конференции, посвященной памяти доктора исторических наук, почетного профессора МПГУ и РГУ им. С. А. Есенина, заслуженного деятеля науки РФ Э. М. Щагина / под общей научной редакцией А.Б. Ананченко. — 2018. — С. 117-125.. Прычым франтавыя акругі атрымалі ільготны статус: адзін дэпутат выбіраўся ад 100 тыс. вайскоўцаў.

Прынцып прапарцыйнасці таксама выкарыстоўваўся і для падвядзення вынікаў выбараў. Так, была запазычаная бельгійская сістэма прапарцыйнага прадстаўніцтваЧудаков М.Ф. Конституционное право зарубежных стран: учебник. — Минск: Вышейная школа, 2018. — С. 257. . Галоўнай асаблівасцю сістэмы стаў той факт, што яна дазваляла прадстаўляць інтарэсы не толькі большасці, але і меншасці насельніцтва краіны. У маланаселеных землях было ўтворана 12 акруг, а выбары праводзіліся па мажарытарнай сістэме прадстаўніцтваRadkey О.Н. Russia goes to the polls: the election to the all-Russian Constituent Assembly, 1917. — London: Cornell univ. press, 1989. — С. 161.. Кожная партыя мела свой бюлетэнь са спісам кандыдатаў, агульнага спісу не было. Выбаршчык альбо атрымліваў загадзя, альбо на выбарчым участку копіі розных партыйных спісаў. Выбаршчык выбіраў адзін спіс, укладваў яго ў канверт, запячатваў і апускаў у скрыню. Калі якое-небудзь імя было выкраслена, голас лічыўся несапраўдным.

Для правядзення выбараў было запланавана стварэнне па краіне 112 тыс. выбарчых участкаў і камісій, 652 павятовыя і 127 гарадскіх (у гарадах з насельніцтвам звыш 50 тыс. чалавек) выбарчых камісій. Склад камісій замяшчаўся у асноўным прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання (земстваў і гарадскіх дум) і судовых устаноўПротасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 89-90..

Пачынаючы з лета 1917 г. на тэрыторыі Расіі аж да канца выбараў разгарнулася шырокая выбарчая кампанія. У верасні 1917 г. управы гарадскіх дум і земстваў пачалі складаць спісы выбаршчыкаў, у кастрычніку былі апублікаваны кандыдацкія спісы палітычных партыйУрбановіч А. Устаноўчы сход у Расіі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. - Т. 6, кн. 2. - Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 2003. - С. 11-12..

У барацьбу ўключылася 13 агульнарасійскіх і 34 нацыянальныя партыі, якія сумарна вылучылі больш за 7 тыс. кандыдатаў14]. Асноўная канкурэнцыя разгарнулася паміж левымі сацыялістычнымі партыямі. Фаварытамі перадвыбарчай кампаніі былі Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР), якая карысталася падтрымкай большасці сялян, і Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (бальшавікоў) (РСДРП(б)), што мела найбольшую папулярнасць сярод салдат і рабочых буйных індустрыяльных цэнтраў. Адметна, што падчас выбарчай кампаніі ў ПСР адбыўся раскол і з яе вылучылася Партыя левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПЛСР), якая пайшла на саюз з бальшавікамі і са снежня 1917 г. уваходзіла з імі ва ўрадавую кааліцыю. Аднак, нягледзячы на ​​гэта, раскол адбыўся толькі ў верхавіне партыі, і мясцовыя аддзяленні дзейнічалі разам да пачатку 1918 г. Адпаведна выбаршчыкі галасавалі за адзіны партыйныя спісы ПСР. Пэўным уплывам карысталіся Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (аб'яднаная) (РСДРП(а)) і ліберальная Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (КДП). У шэрагу нацыянальных рэгіёнаў дамінавалі мясцовыя нацыянальныя партыіПротасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 99-139..

У ходзе правядзення выбараў камісіі сутыкнуліся з мноствам тэхнічных, арганізацыйных і камунікацыйных праблем. Нягледзячы на тое, што фармальна выбары праводзіліся 12-14 лістапада 1917 г., у рэальнасці яны расцягнуліся амаль на тры месяцы. У тэрмін выбары адбыліся толькі ў 39 выбарчых акругах. У некаторых акругах выбары і падлік галасоў праходзілі ўжо пасля склікання і разгону Ўстаноўчага сходу (на Кубані да лютага 1918 г.), у некаторых, асабліва ў аддаленых рэгіёнах, не адбыліся наогулПротасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 151-158..

Выбары на тэрыторыі Беларусі і на Заходнім фронце На неакупаванай тэрыторыі Беларусі і на Заходнім фронце было вылучана 56 дэпутацкіх месц, размеркаваных па чатырох выбарчых акругах: Мінская, Віцебская, Магілёўская, Заходні фронт. Тэрытарыяльныя межы выбарчых акруг у асноўным адпавядалі межам губерняў. У склад Мінскай акругі ўвашла неакупаваная германскімі войскамі частка Віленскай губерні. За дэпутацкія месцы змагалася 545 кандыдатаў, высунутых па 45 кандыдацкіх спісах. 33 спісы высунулі асобныя партыі (часам яны ішлі разам з беспартыйнымі арганізацыямі), 3 - губернскія саюзы землеўладальнікаў, 7 - аб'яднанні палітычных партый і арганізацый (у асноўным польскіх і яўрэйскіх), 2 - беспартыйныя аб'яднанніУрбановіч А. Устаноўчы сход у Расіі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. - Т. 6, кн. 2. - Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 2003. - С. 11-12.Воробьев А.А. Выборы во Всероссийское Учредительное собрание на территории Беларуси и соседних российских губерний. - Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2010. - С. 46-92..

Выбары на тэрыторыі Беларусі і на Заходнім фронце прайшлі пераважна арганізавана. Найбольш тыповымі парушэннямі былі кантроль за працай выбарчых участкаў з боку Саветаў, ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў, прадстаўнікоў шэрагу партый, удзел у галасаванні не ўнесеных у спісы асоб, адсутнасць неабходнай колькасці бюлетэняў. Мелі месца выпадкі падлогу, падмены бюлетэняў, уіску на выбаршчыкаў, дыктату, самавольства і г.д.Урбановіч А. Устаноўчы сход у Расіі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. - Т. 6, кн. 2. - Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 2003. - С. 11-12.

Вынікі выбараў Існуюць розныя падыходы да падліку вынікаў выбараў, звязаныя з розначытаннем вынікаў выбаркамаў або немагчымасці дакладнай праверкі інфармацыі. Так, паводле дадзеных Л.Г. Пратасава, удзел у выбарах у 68 грамадзянскіх і 8 франтавых акругах прынялі 48 401 962 выбаршчыкі, у выніку чаго яўка склала крыху больш за 67%Протасов Л.Г. Всероссийское Учредительное собрание. История рождения и гибели. - Москва: РОССПЭН, 1997. - С. 164, 197.. Галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам:

сацыялісты-рэвалюцыянеры - 19 110 074 (39,5%);

бальшавікі - 10 889 437 (22,5%);

кадэты - 2 180 488 (4,5%);

меншавікі - 1 522 467 (3,2%);

народныя сацыялісты - 439 200 (0,9%);

нацыянальныя і рэгіянальныя спісы сацыялістычнай арыентацыі - 7 030 тыс. (14,5%);