Пячатка Амерыканскага Самоа заснавана на аснове традыцыйных мясцовых узораў.
Рытуальнае апахала (fue), якое сімвалізуе мудрасць, перакрыжаванае з посахам прамоўцы (to'oto'o), які сімвалізуе ўладу; гэтыя рэгаліі носяць гаворачыя правадыры (tulafale) ў знак свайго рангу. Чаша для кавы (tanoa), размешчаная пад рэгаліямі, ўвасабляе служэнне правадыру, у то час як фон з тканіны тапа сімвалізуе мастацтва самаанскага народа.
Унізе знаходзіцца дэвіз Амерыканскага Самоа: «Sāmoa Muamua Le Atua» (пераклад з самоанскай: «Няхай Бог будзе першым»). Яго змясцілі туды пры афіцыйным адкрыцці пячаткі 17 красавіка 1973 года ў Дзень сцяга.Shaffer, Robert J. (2000). American Samoa: 100 Years Under the United States Flag. Island Heritage. p. 193. .
Літаратура Karl-Heinz Hesmer: Flaggen und Wappen der Welt. Geschichte und Symbolik der Flaggen und Wappen aller Staaten. Bertelsmann Lexikon Verlag, Gütersloh 1992, ISBN 3-570-01082-1
Літаратура Все про світ. Країни. Прапори. Герби: енциклопедичний довідник / [відповідальний за випуск М. Ілляш]. — Київ: Школа, 2001. — 622 с. — ISBN 966-7657-79-5.
Крыніцы