Анато́ль Яго́равіч Во́лкаў () — беларускі палітык і навуковец. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Біяграфія Нарадзіўся 25 мая 1931 года ў вёсцы Ніжні Рагачык Верхнярагачыцкага раёна Херсонскай вобласці УССР. У 1959 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
У 1954—1959 гадах працаваў намеснікам старшыні Гарадзішчанскага райвыканкама Брэсцкай вобласці. У 1966—1992 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі.
У 1993—1997 гадах выконваў абавязкі дырэктара Пінскага радыяцыйна-дыягнастычнага і аздараўленчага цэнтра. З 1997 года з'яўляўся дырэктарам Пінскага дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра.
Жанаты.
Памёр 9 студзеня 2010 года. Пахаваны ў в. Пасянічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Палітычная дзейнасць У 1995 годзе з'яўляўся членам Беларускай экалагічнай партыі.
16 мая 1990 года быў абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
У другім туры дадатковых парламенцкіх выбараў 10 снежня 1995 года быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання па Пінскай-Усходняй выбарчай акрузе № 30. 19 снежня 1995 года быў зарэгістраваны Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а 9 студзеня 1996 года прыняў дэпутацкую прысягу. Не ўваходзіў ні ў якія парламенцкія фракцыі. З 23 студзеня 1996 года выконваў у Вярхоўным Савеце абавязкі члена Пастаяннай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы. З 3 чэрвеня 1996 года з'яўляўся членам рабочай групы Вярхоўнага Савета па супрацоўніцтве з парламентам Турэцкай Рэспублікі.
Падтрымаў прапанаваныя Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам змены ў Канстытуцыю ў 1996 годзе. 27 лістапада 1996 года спыніў удзел у працы Вярхоўнага Савета і ўвайшоў у склад створанай Прэзідэнтам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I склікання. З'яўляўся членам Камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні. Яго паўнамоцтвы ў Палаце прадстаўнікоў скончыліся 21 лістапада 2000 года.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Члены Беларускай экалагічнай партыі