Ігнат Жагель (14 лютага 1826 г., Павярынцы, Вількамірскі павет — 21 чэрвеня 1891 г., Варшава) — доктар, гісторык, археолаг, адзін з найбольш вядомых літоўскіх падарожнікаў XIX стагоддзя.
Біяграфія Яго бацька быў землеўладальнікам і суддзёй. Брат Адам Эдуард Максімільян Жагель быў юрыстам і краязнаўцам.
Да 1843 вучыўся ў піярскай школе ў Вількаміры, затым скончыў Віленскую мужчынскую гімназію. У 1845–1850 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. У 1850–1852 гадах І. Жагель працаваў лекарам у Адэсе. З 1852 па 1856 год здзейсніў навуковую паездку па Еўропе, вучыўся ў Берліне, Дрэздэне, Празе і Вене . З 1856 года вучыўся ва ўніверсітэце Парыжа, затым працягнуў і завяршыў вучобу ў Лондане, дзе ў 1859 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны.
У 1859 годзе працаваў лекарам у Лондане, затым вучыўся ў Сарбоне і Оксфардзе і стаў вядомым як акуліст. Жывучы ў буйных гарадах, ён наведваў музеі і навуковыя цэнтры, меў зносіны з навукоўцамі і быў абраны ганаровым членам Оксфардскага ўніверсітэта. З 1859 па 1863 год быў лекарам брытанскай арміі ў Мадрасе, Індыя. З 1863 па 1870 год жыў у Егіпце, дзе працаваў акулістам пры палацы намесніка, а з 1870 па 1876 год служыў пад кіраўніцтвам мараканскага султана Абдул Азіза.
У 1860–1861 гадах ён удзельнічаў у археалагічных даследаваннях Карнакскага храма і руін Фіваў разам з Міхалам Тышкевічам. У 1863–1876 гадах ён падарожнічаў па Паўночнай Афрыцы, Сахары, Абісініі, Турцыі, а таксама наведаў Цэйлон, Яву, Суматру і Мадагаскар. Лічыцца першым еўрапейцам, які адкрыў вытокі Ніла.Śnieżko Aleksander, "Pierwszy Polák u žródel Nilu w Abissyni", Wszechświat, 1954, 8, 207-210. Жагель падарожнічаў уздоўж Ніла ад яго вытокаў да вусця, сабраўшы шмат экспанатаў, якія ён адправіў у еўрапейскія музеі.
У 1870 быў абраны членам Італьянскага геаграфічнага таварыства.
З 1871 года быў членам Імператарскага Віленскага медыцынскага таварыства. Вярнуўшыся ў Вільню ў 1876 годзе, з 1876 па 1881 год працаваў старшынёй Санітарнай камісіі Віленскай гарадской рады. Жывучы ў Вільні, ён напісаў каля 20 кніг і артыкулаў па медыцыне, гісторыі, геаграфіі, геалогіі, кліматалогіі і іншых тэмах на польскай, французскай і англійскай мовах.
Быў жанаты на Марыі Ганне Тэкле Броэль-Плятэр. Ад шлюбу было трое дзяцей: Вітальд, Хелена і Богдан.
Памёр у Варшаве, пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.
"Гісторыя Егіпта" ў значнай ступені паўплывала на крыніцы ведаў Баляслава Пруса пра старажытны Егіпет пра напісанні рамана "Фараон".Szweykowski Zygmunt. Studia Prusa nad Egiptem // „Zagadnienia Literackie” 1946, nry 4-6
Абвінавачванні ў містыфікацыях «Гістарычнае падарожжа па Абісініі...» было прааналізавана Станіславам Хойнацкім, даўнім супрацоўнікам Інстытута эфіопскіх навук у Адыс-Абебе (1965), які паказаў, што праца ўтрымлівае столькі фактычных памылак, у тым ліку апісанне сустрэчы з эфіопскім кіраўніком Сахле-Сласі, які на той момант ужо даўно памёр, што меркаванае падарожжа варта лічыць махлярствам.CHOJNACKI, S. (1964) Dr. Ƶagiell’s ‘Journey’ to Abyssinia: A Piece of Polish Pseudo-Ethiopica. Journal of Ethiopian studies. 2 (1), 25–32.
Вацлаў Слабчынскі адзначае, сярод іншага, што рэальныя адлегласці паміж асобнымі фізіяграфічнымі аб'ектамі ў палявых умовах у шмат разоў большыя за тыя, што прыведзены ў «Падарожжы па Абісініі...», і, паводле Жагеля, яго экспедыцыі давялося б пераадольваць нават некалькі сотняў кіламетраў у дзень па цяжкай, незнаёмай мясцовасці.Słabczyński Wacław. Polscy podróżnicy i odkrywcy, Państwowe Wydawnictwo Naukowe, Warszawa 1988, wyd. II zmienione
Паводле Багуслава Загурскага, падарожжа ў Мекку і Медыну (куды быў забаронены доступ для не-мусульманаў) было цалкам вымыслена Жагелем, паколькі з'яўляецца кампіляцыяй іншых апісанняў і дэманструе дрэннае веданне арабскай мовы.Zagórski, B. R. (2017) ‘Polish Connections to the Hajj between Mystical Experience, Imaginary Travelogues, and Actual Reality’, in Umar Ryad (ed.) The Hajj and Europe in the Age of Empire. BRILL. pp. 155–184.
Януш Тазбір адносіць Ігната Жагеля да ліку фальсіфікатараў, таксама падкрэслівае што і княскі тытул, які часта выкарыстоўваў Ігнат Жагель, быў фальсіфікаваны і не прызнаны геральдычнай камісіяй Расійскай імперыі.
Кнігі Historja Egiptu. T. 1, Historja starożytnego Egiptu. Wilno, 1880.
Historja Egiptu. T. 2, Historja nowożytnego Egiptu, Wilno, 1880
Podróż historyczna po Abissynii, Adel, Szoa, Nubii, u źródeł Nilu, z opisaniem jego wodospadów, oraz po krajach podrównikowych; do Mekki i Medyny, Syryi i Palestyny, Konstantynopolu i po Archipelagu, z dodatkiem małego słówniczka najużywańszych wyrazów arabskich, Wilno, 1884
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Медыкі Літвы