Сью́зен Джэйн Хелмс (таксама Сю́зан ХэлмсУспаміны з 1996 г. // Czasopis. — 2015. — № 10 (290). — С. 45—49, асабліва с. 49. — Электронная версія.; , ; нар. 26 лютага 1958, Шарлат, Паўночная Караліна, ЗША)У «Беларускай энцыклапедыі» месцам нараджэння Хелмс названы Чарлстан, ЗША. У матэрыяле НАСА Toys in Space II месцам яе нараджэння названы Шарлат, штат Паўночная Караліна: с. 24. — амерыканская касманаўтка, інжынер, генерал-лейтэнант ВПС ЗША ў адстаўцы. Удзельніца пяці касмічных палётаў, у тым ліку 2-й экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю.
Біяграфія У 1980 годзе скончыла Акадэмію ВПС ЗША, у 1985 годзе атрымала ступень магістра ў галіне аэранаўтыкі і астранаўтыкі ў Стэнфардскім універсітэце, у 1988 годзе скончыла курс лётнага інжынера-выпрабавальніка ў Школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВПС ЗША. У студзені 1990 года была адабрана ў групу касманаўтаў НАСА, у ліпені 1991 года атрымала кваліфікацыю касманаўта.
Першы касмічны палёт здзейсніла 13—19 студзеня 1993 года ў складзе экіпажа місіі STS-54 шатла «Індэвар». 13 студзеня стала першай жанчынай-вайскоўцам ЗША, якая пабывала ў космасе. У 1994 годзе ўдзельнічала ў палёце STS-64, у 1996 — STS-78, у 2000 — STS-101. Палёт STS-78 на шатле «Калумбія» працягваўся з 20 чэрвеня да 7 ліпеня 1996 года.
У 2001 годзе Хелмс была бортінжынерам 2-й экспедыцыі на МКС і правяла на арбіце больш за пяць месяцаў. 11 сакавіка разам з Джэймсам Восам яна здзейсніла выхад у адкрыты космас, які паводле методыкі НАСА працягваўся 8 гадзін 56 хвілін. Гэты выхад заставаўся сусветным рэкордам па працягласці да 17 снежня 2024 года. Агулам за пяць касмічных палётаў Хелмс правяла ў космасе 211 сутак.
У 2002 годзе пасля завяршэння працы ў НАСА працягнула службу ў ВПС ЗША. У 2006—2008 гадах камандавала 45-м касмічным крылом, у студзені 2011 года атрымала званне генерал-лейтэнанта і ўзначаліла 14-ю паветраную армію ВПС ЗША. 1 красавіка 2014 года выйшла ў адстаўку. За касмічныя палёты была, сярод іншага, пяць разоў узнагароджана медалём НАСА «За касмічны палёт».
Заўвагі
Літаратура
Успаміны з 1996 г. // Czasopis. — 2015. — № 10 (290). — С. 45—49. — Электронная версія.
Крыніцы
Катэгорыя:Астранаўты ЗША Катэгорыя:Жанчыны-касманаўты Катэгорыя:Генералы ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся 26 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1958 годзе