Папаін — раслінны протэалітычны фермент класа гідралаз; каталізуе расшчапленне пептыдных сувязяў у бялках і пептыдах, а таксама гідралізуе аміды і складаныя эфіры. Малекулярная маса 23 350. Поліпептыдны ланцуг мае 212 амінакіслотных астаткаў. Атрыманы ў крышталічным выглядзе з млечнага соку дыннага дрэва (папайі, адсюль назва). Выкарыстоўваецца ў харчовай і лёгкай прамысловасці (для апрацоўкі скуры, мякчэння мяса, асвятлення напояў). Літаратура
Катэгорыя:Гідралазы