Нуармуцье () — востраў каля атлантычнага ўзбярэжжа Францыі ў дэпартаменце Вандэя, непадалёк ад вусця Луары. Даўжыня 18 км, шырыня ад 500 метраў да 12 км, плошча — 49 км², насельніцтва — 9182 чалавек (2020). Адлучаецца ад сушы вузкім (2 км) пралівам Гуле-дэ-Фрамантэн, а з 1971 года злучаны з мацерыком мостам. Цэнтральная частка вострава размешчана на 4 м ніжэй за ўзровень мора, аднак абаронена ад паводак дамбамі.

Падзяляецца на чатыры камуны — Нуармуцье-ан-л’Іль, Барбатр, Л’Эпін і Ла Герыньер, згрупаваныя ў супольнасць камун Іль-дэ-Нуармуцье. Востраў называюць «востравам мімоз» з-за яго мяккага клімату, які дазваляе мімозам расці і квітнець зімой. Крыніцы

Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна