Бельгійская каланіяльная імперыя — каланіяльная імперыя, якая існавала ў 1908–1962 гадах і ўключала дзве калоніі, якія належалі Каралеўству Бельгія — Бельгійскае Конга (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга ) і пратэктарат Руанда-Урундзі (цяпер Руанда і Бурундзі ). У адрозненне ад іншых еўрапейскіх каланіяльных дзяржаў, пераважная большасць тэрыторыі складалася з адной калоніі — Бельгійскага Конга, якая складала больш за 95% усёй імперыі і была больш чым у 76 разоў большая за метраполію, першапачаткова будучы прыватнай уласнасцю караля Бельгіі Леапольда II .
Свабодная дзяржава Конга
Бельгія стала незалежнай дзяржавай толькі ў 1830 годзе, раней уваходзячы ў склад Каралеўства Аб'яднаных Нідэрландаў, ці Гішпаніі. У той час значная частка заморскіх тэрыторый, прыдатных для каланізацыі, ужо знаходзілася ў сферах уплыву магутных каланіяльных дзяржаў, такіх як Вялікабрытанія і Францыя. Кароль Бельгіі Леапольд II, перакананы, што калоніі з'яўляюцца ключом да магутнасці нацыі, спрабаваў атрымаць іх для сваёй краіны, але бельгійскі народ і ўрад не былі зацікаўлены ў каланіяльнай экспансіі. Таму Леапольд II спрабаваў атрымаць калонію для сябе асбіста, і пасля каля 50 спробаў, многіх гадоў намаганняў, выкарыстаўшы жаданне брытаніі выціснуць партугальцаў назад у Анголу, на Берлінскай канферэнцыі ў 1885 годзе тэрыторыя Конга была перададзена еўрапейскімі дыпламатамі пад яго ўладу і абвешчана яго прыватнай уласнасцю. У 1891- 1894 годзе ўлада Леапольда II распаўсюдзілася на Катангу пасля таго, як пасланая ім экспедыцыя забіла кіруючага караля дзяржавы Йеке Мсіру. Гэты густанаселены горнапрамысловы рэгіён на поўдзень ад даліны ракі Конга, нетры якога (мядзь, волава, уран, кобальт, радый, алмазы і інш.) даюць больш за палову ВУП усяго Конга. Пасля чаго рэгіён пагрузіўся ў хаос і межплеменные войны.
Лічыласяя, што Катанга з'яўляецца ўладальннем Свабоднай Дзяржавы Конга, але адміністравалася яна асобна і знаходзілася пад непасрэднай акупацыяй бельгійскай арміі, якая ахоўвала бізнес бельгійска-амерыканскіх картэляў. Парламент Бельгіі анексаваў Катангу і далучыў яе да Бельгійскаму Конга толькі ў 1910 годзе пасля канчыны Леапольда II. У 1894 годзе Леапольд II таксама атрымаў ад брытанцаў пажыццёва анклаў Ладо, які так сама пасля яго смерці ў 1910 годзе вярнуўся да англа-егіпецкага Судана.
У Конга, дзе кіраваў Леапольд II, вялася драпежная эканоміка, арыентаваная на здабычу каўчуку і слановай косці.найманая ваенізаваная жандармерыя Force Publique прымушалі карэннае насельніцтва працаваць жорсткімі метадамі, часта катуючы і практыкуючы масавыя забойствы. Паводле ацэнак, ад паловы з пачатковых 20 млн. да некалькі мільёнаў кангалезцаў загінулі ў выніку дзеянняў адміністрацыі Леапольда II, а таксама хвароб, завезеных еўрапейцамі.
Жорсткасць прадпрымальнага караля стала выклікаць асуджэнне ў Еўропе і свеце. Так, аўстрыйскі імператар Франц Іосіф I (за сына якога, Рудольфа, Леапольд II выдаў замуж сваю дачку Стэфанію) назваў бельгійскага манарха «каранаваным маклерам», з сатырай на караля выступалі Марк Твен, Анатоль Франс і Артур Конан Дойль. Увагу грамадскасці да праблем Конга прыцягнуў Джозэф Конрад у аповесці "Сэрца цемры" (1899), а пазней - даклад дыпламата Роджэра Кейсмента і праца заснаванага ім Таварыства па правядзенні рэформаў у Конга.
Свабодная дзяржава Конга, афіцыйна не ўваходзіла ў склад Бельгіі, на яе тэрыторыі не дзейнічалі бельгіскія законы, але яна прынесла ёй шматлікія выгоды і спрыяла ўзбагачэнню метраполіі, галоўным чынам праз гандль і занятасць грамадзян Бельгіі.
Бельгійскае Конга
У 1908 годзе пад міжнародным ціскам пасля выкрыццяў жорсткіх дзеянняў адміністрацыі Леапольда II у Конга, бельгійскі ўрад пагадзіўся узяць Свабодную дзяржаву Конга ў якасці сваёй калоніі, якая адгэтуль называлася Бельгійскім Конга. Кароль атрымаў выкуп. Конга заставалася бельгійскай калоніяй да 30 чэрвеня 1960 года, калі атрымала незалежнасць як Рэспубліка Конга (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга ).
Цяньцзінь Бельгія, разам з некалькімі іншымі еўрапейскімі краінамі, ЗША і Японіяй, мела канцэсійную тэрыторыю ў кітайскім горадзе Цяньцзінь, важным гандлёвым порце. Ён быў атрыманы ў 1902 годзе пасля паспяховага падаўлення Баксёрскага паўстання , якое адбылося ў 1899–1901 гадах. Бельгійскі бізнэс атрымаў кантракт на 50 год і у 1906 г. пабудаваў тут першы ў Кітаі электрычны трамвай. Гэтая тэрыторыя была вернута Кітаю ў 1929 годзе.
Руанда-Урундзі Падчас Першай сусветнай вайны, у 1916 годзе, бельгійскія войскі ўвайшлі на паўночна-заходнія тэрыторыі Германскай Усходняй Афрыкі і заставаліся ў гэтым раёне да канца вайны. Згодна з Версальскім дагаворам, значная частка Германскай Усходняй Афрыкі была перададзена Вялікабрытаніі, а Руанда-Урундзі была перададзена Бельгіі ў 1924 годзе ў якасці пратэктарата і падмандатнай тэрыторыі Лігі Нацый, а пасля 1946 года стала папячыцельскай тэрыторыяй ААН . Тэрыторыя атрымала незалежнасць у 1962 годзе як дзве незалежныя дзяржавы Руанда і Бурундзі, адначасова паклаўшы канец існаванню Бельгійскай каланіяльнай імперыі.
Танжэр У 1928—1940 і 1945—1956 гадах Бельгія, разам з Францыяй, Іспаніяй, Вялікабрытаніяй, Італіяй, Партугаліяй, Нідэрландамі і Швецыяй, прымала ўдзел у сумесным каланіяльным кіраванні Танжэрам, які мае важнае геастратэгічнае становішча - горада-порта на беразе Марока ў Атлантыцы побач з Гібралтарскім пралівам.
У 1912 годзе Францыя, Іспанія і Вялікабрытанія ў выніку складаных межімперыялістычных супярэчнасцей паміжсобку і з Германіяй (см. Танжэрскі крызіс, Агадырскі крызіс) стварылі там Міжнародную зону Танжэр. У 1928 годзе Бельгія далучылася да Танжэрскаму пратаколу, узначаленага Міжнародным кантрольным камітэтам і іншымі органамі міжнароднай адміністрацыі пры намінальным захаванні ўлады мараканскага султана Мухамеда V над гэтым афрыканскім горадам і яго ваколіцамі.
У 1940 годзе Іспанія, карыстаючыся захопам Францыі Трэцім рэйхам, акупавала Танжэр, які далучыўся да Іспанскага Марока. У жніўні 1945 года міжнародны статус тэрыторыі быў адноўлены. Міжнародная зона Танжэр праіснавала да кастрычніка 1956 года, пасля чаго стала часткай дэкаланізаванага Каралеўства Марока.
Зноскі
Катэгорыя:Каланіяльныя імперыі