Кавалерыйская брыгада «Баранавічы» (пол. BK «Baranowicze») — буйное кавалерыйскае падраздзяленне Польскага войска Другой Польскай Рэспублікі 1929—1937 г.
Арганізацыйнае фарміраванне і змены На падставе загаду ад 8 лютага 1929 года аб першым этапе рэарганізацыі буйных кавалерыйскіх падраздзяленняў былая 9-я асобная кавалерыйская брыгада ў Баранавічах была перайменавана ў кавалерыйскую брыгаду «Баранавічы». Адначасова ў склад брыгады быў уключаны 3-ці конна-стралковы полк са складу расфармаванай 18-й кавалерыйскай брыгады. У 1929—1937 гадах камандзірам брыгады быў брыгадны генерал Станіслаў Гжмёт-Скатніцкі.
26 сакавіка 1937 года «Барановіцкая» кавалерыйская брыгада была перайменавана ў Навагрудскую кавалерыйскую брыгаду
Арганізацыя Камандаванне кавалерыйскай брыгады «Баранавічы» 25-ы Вялікапольскі ўланскі полк 26-ы Вялікапольскі ўланскі полк 27-ы ўланскі полк 3-ці конна-стралковы полк імя Гетмана Стэфана Чарнецкага 9-я конна-артылерыйская дывізія Піянерскі (інжэнерна-сапёрны) атрад «Баранавічы»
Бібліяграфія Tadeusz Wawrzyński, Akta dowództw dywizji i brygad kawalerii 1919—1939, Biuletyn Wojskowej Służby Archiwalnej Nr 5, Centralne Archiwum Wojskowe, Warszawa 1973.
Катэгорыя:Войска Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:БрыгадыКатэгорыя:Гісторыя Баранавічаў