Панікніца (Geum) — кветкавая расліна сямейства ружавыя. Больш за 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах і ў Арктыцы. На Беларусі 3 віды панікніцы: панікніца алепская (Geum aleppicum), панікніца гарадская (Geum urbanum), панікніца рачная (Geum rivale). Трапляюцца ў лясах, садах, на ўзлесках, уздоўж дарог. У Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН Беларусі інтрадукаваны панікніца чылійская (Geum chiloense) і панікніца чырвоная (Geum coccineum).

Шматгадовыя карэнішчавыя травы вышынёц да 80 см з прамастойнымі малагалінастымі сцёбламі. Прыкаранёвае лісце лірападобна-перыстае, сцябловае трайчастае або трохраздзельнае. Кветкі жоўтыя ці чырванаватыя, адзіночныя або ў шчытковых ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматарэшак. Карэнішчы панікніцы гарадской («гваздзіковы корань») ужываюць як прыправу, дабаўляюць у піва, квас. Эфіраалейныя, меданосныя, харчовыя, лекавыя, дубільныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Ружавыя