Гурам Панджыкідзэ () — грузінскі пісьменнік.

Біяграфія Друкаваўся з 1957 года. Раманы «Сёмае неба» (1967), «Камень чыстай вады» (1972), «Год актыўнага сонца» (1978) пра духоўную дэградацыю чалавека; раман-фантасмагорыя «Спіраль» (1985—86) — прыклад антыінтэлектуалізму ў навуковай фантастыцы; раман «Кола д’ябла» (1996) пра трагедыю таленавітай асобы, што стала на шлях канфармізму ў жорсткіх ідэалагічных рамках. Аўтар зб-каў апавяданняў «Маркіза» (1961), «Вясёлы космас» (1964), «Зімовы дзень» (1970), «Аргенціна! Аргенціна!» (1979), кніга нарысаў «Залатая каманда» (1965). Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Грузіі