Гета ў Лядах (лета 1941 — 2 красавіка 1942) — яўрэйскія гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Стварэнне гета У 1939 годзе ў Лядах жылі 897 яўрэяў — 40% насельніцтваР. А. Золотовицкий. Месторождение смысла жизни .
15 (14) ліпеня 1941 года Ляды захоплены немцамі. Акупацыя доўжылася да 8 кастрычніка 1943 годаГ. Винница. Горечь и боль. Орша, 1982. Адразу пасля акупацыі спецпадраздзяленні СС разам з мясцовымі калабарацыяністамі ператварылі мястэчка ў гета, якое ахоўвалася паставымі, асабліва старанна ў начны часЖурнал «Край Смоленский», 1992 год, № 4, стр. 30-31. Габрэям забаранілі з’яўляцца без нашывак у выглядзе жоўтай зоркі, хадзіць па ходніках, знаходзіцца ў грамадскіх месцах і малоць зерне на млыне. Прадстаўнікоў нацыянальнасці прымушалі выконваць самыя цяжкія працы, а габрэяў-мужчын запрагалі ў вазы летам і ў сані зімой і прымушалі замест коней вазіць ваду для немцаў. Вязні голымі рукамі ў мароз брукавалі цэглай цэнтральную вуліцу мястэчка, пры гэтым ім забаранялі карыстацца насілкамі і інструментамі, і нават проста выпростваць спіну.
У лютым 1942 года акупанты арганізавалі ў Лядах яшчэ і так званае «малое гета» ў школе і парку каля яе, загнаўшы туды сотні яўрэяў, абгарадзіўшы тэрыторыю плотам з калючым дротам і паставіўшы вышкі з кулямётамі. У пачатку сакавіка 1942 года ў Лядах стварылі яшчэ адно гета, куды прыганялі яўрэяў і з бліжэйшых вёсакЛ. Смиловицкий. Катастрофа евреев в Белоруссии. 1941—1944 гг. Тель-Авив, 2000.
Масавыя забойствы Немцы вельмі сур’ёзна ставіліся да магчымасці супраціву, і таму ў першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэння габрэяў-мужчын ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў — нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязніА. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. . Па гэтай прычыне 30 верасня 1941 года, спецыяльна перад святам Ём-Кіпур, нацысты расстралялі ў Лядах групу яўрэяў-мужчын, а ад пакінутых запатрабавалі кантрыбуцыю.
У першы дзень Песаха, 2 красавіка 1942 года, усіх яўрэяў — 1200 чалавек — сагналі і пад узмоцненым канвоем павялі ў гару па старой Смаленскай дарозе да супрацьтанкавага рова ў 300 метрах ад дарогі за рэчкай Мярэя. Людзей выводзілі групамі і расстрэльвалі. Забойства працягвалася цэлы дзень. Многія проста падалі ў яму і параненыя былі закапаныя жывымі. Акрамя айнзацкаманды 8, у забойствах яўрэяў у Лядах прымалі ўдзел паліцаі з мясцовых жыхароў, украінскія паліцаі.
Руская сям’я схавала габрэйскую дзяўчынку гадоў 11-12 на хутары Бухарына, але хтосьці яе выдаў. Яе прывялі назад у гета, зламалі кожны палец і забілі. Адным з яе забойцаў быў мясцовы жыхар Іван Пузыроў.
Усяго з 18 ліпеня 1941 года па 8 кастрычніка 1943 года немцы забілі ў Лядах больш за 2000 яўрэяў, а многія з насельнікаў гета загінулі ад голаду і тыфу.
Ужо на наступны дзень пасля вызвалення мястэчка прадстаўнікі НДК зрабілі раскопку расстрэльнага рова, выявіўшы там знявечаныя целы забітых яўрэяўВячеслав Тамаркин. Глас убиенных молчать не даёт! Газета «Красноармейская правда», 31 октября 1943 года.
Выпадкі выратавання Выжылі цудам толькі некалькіх габрэяў мястэчка Ляды: Фрыда Залманаўна Велікоўская (па мужу Коган), рэпатрыявалася з сям’ёй у Ізраіль; Дора Барысаўна Малкіна (па мужу Катляр), памерла ў 1996 годзе ў Маскве; Ілля Самойлавіч Фрадкін, памёр у 1980-х гадах у Маскоўскай вобласці; Ара Длы, жыў у Санкт-Пецярбургу; Сёстры Ніна і Жэня Зільберборд, беглі з гета, сталі партызанкамі, жылі пасля вайны ў Дуброўне Віцебскай вобласці, памерлі ў 1990-х гадах; Тамаркін Вячаслаў Львовіч, пасля рэпатрыяваўся ў Ізраіль, напісаў кнігу пра Ляды.
Пасля вайны ў мястэчка вярнуліся толькі некалькі габрэяў, а ў сярэдзіне 1990-х гадоў памёр Леў Саламонавіч Эрэнбург (апошні габрэй мястэчка Ляды)А. Шульман. Хранитель памяти .
Памяць 19 чэрвеня 1966 года сваякі загінулых габрэяў на свае сродкі вырабілі і ўсталявалі побач з Лядамі на месцы расстрэлу вязняў гета помнік ахвярам фашызму без згадкі пра габрэяў — надпіс кажа пра савецкіх грамадзян.
Крыніцы
Літаратура
Ляды Катэгорыя:Гісторыя Дубровенскага раёна