Юзаф Ваўжэцкі (пам. 22 студзеня 1846 г. у Вільні) гербу Роля - прадстаўнік роду Ваўжэцкіх, вялікалітоўскі ваенны дзеяч, брыгадзір нацыянальнай літоўскай кавалерыі 1794 г., удзельнік паўстання Касцюшкі, брыгадны генерал 1812 г., брат Тамаша Ваўжэцкага.
Нарадзіўся ў сям'і Тадэвуша Аляксандра Ваўжэцкага, браслаўскага стольніка і войскага, і Барбары Тызенгаўз, сястры Антонія Тызенгаўза, падскарбія надворнага літоўскага і сябра караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Крыніцы не падаюць даты нараджэння Юзафа.
Паступіў на службу ў літоўскае войска, у 1789 годзе даслужыўся да маёра ў 1-й брыгадзе нацыянальнай кавалерыі, у 1791 - віцэбрыгадзір. Удзельнічаў у вайне з Расіяй у 1792 годзе.
У 1793 годзе даяднаўся да віленскай паўстанцкай змовы, актыўны дзеяч паўстання 1794 года. Удзельнічаў у чэрвеньскай экспедыцыі Міхала Клеафаса Агінскага ў Мінскую вобласць, падчас якой быў камандзірам авангарду (Літоўская нацыянальная кавалерыйская брыгада і стралкі) генерала Якуба Ясінскага. Змагаўся пад Ашмянамі, быў выбіты генералам Ланскім з Баруноў, падчас адступлення, паспяхова стрымліваў наступ рускіх войскаў. На чале часткі сваёй брыгады (каля 600 шабель) 25 чэрвеня 1794 года ён удзельнічаў у прайгранай бітве пад Соламі. Падчас паходу паўстанцаў у Курляндыю ён камандаваў падраздзяленнем, якое складалася з кавалерыстаў 1-га брыгад (260 шабель) і 1-га батальёна 1-га палка. Гэта падраздзяленне мела тры гарматы: адну шасціфунтовую і дзве трохфунтовыя. Праз некалькі дзён пасля знаходжання ў Шкудах (2 жніўня 1794 года) ён злучыўся з войскамі свайго брата генерала Томаша Ваўжэцкага, якому пастаўляў боепрыпасы. Прыняў удзел у бітве пад Салатамі 29 ліпеня 1794 года.
У 1811 годзе, падчас абмеркавання пытання аб стварэнні нацыянальнага літоўскага вайсковага фарміравання, прызначанага для службы ў расійскім войску, яго — без яго ведама і згоды — разглядалі як кандыдата на адну з камандных пасад.
Вярнуўся да актыўнай дзейнасці ў 1812 годзе. Пасля таго, як Напалеон заняў Вільню, у Літве пачалося фарміраванне новай арміі. 13 ліпеня 1812 года Юзаф Ваўжэцкі быў прызначаны камандзірам 18-га палка ўланаў, але саступіў гэтую пасаду на карысць Кароля Дамініка Пшаздзецкага з-за недахопа фінансавых сродкаў на фармаванне палка. Паколькі Юзаф Ваўжэцкі быў адным з нямногіх вайскоўцаў сярод прыхільнікаў Напалеона ў Літве з вопытам камандавання і вядзення ваенных дзеяў, ён далучыўся да Ваеннага камітэта на чале з князем Аляксандрам Антоніям Сапегам у якасці інспектара кавалерыі ў складзе новастворанай генеральнай інспецыі літоўскага войска 29 жніўня 1812 года.
Інспектар кавалерыі ў званні брыгаднага генерала (з гадавым акладам 12 000 злотых) падпарадкоўваўся інспектару абедзвюх відаў зброі генерал-маёру Рамуальду Гедройцу і генерал-губернатару Літвы Дзірку ван Хогендорпу. Ад'ютантам генерала Ваўжэцкага быў паручнік Станіслаў Плятэр. Цяжка ацаніць, якую ролю ён адыгрываў у арганізацыі літоўскай кавалерыі. Зменлівая сітуацыя значна абмежавала яго магчымасці. Вядомая сітуацыя, як яго "былы" полк (18-ы ўланскі) бяз аніякага сэнсу маршыраваў па Менскім дэпартаменце праз супярэчлівыя загады інспектара Ваўжэцкага, генерала Касецкага, менскага губернатара Бранікоўскага.
Вядома, што ў дзень заняцця Вільні расійскімі войскамі генерал Юзаф Ваўжэцкі 10 снежня 1812 года загадаў маёру Казлоўскаму разам з 17-м палком уланаў далучыцца да X корпуса Вялікай арміі. Затым ён быў узяты ў палон расійскімі войскамі ў Кёнігсбергу, далёка не ссылаўся і знаходзіўся ў Вільні. Генерал быў маральна зламаны, аб чым сведчыць запіс у дзённіку іншага палоннага генерала Д.Дзеваноўскага: "Канец сакавіка 1813 года, Вільня. Навясцілі пана харунжыя Ваўжэцкага, каторы ляжаў. Ён бедаваў над лёсам Айчыны, славіў дабрыню Аляксандра, вялікую і нічым не трывожную магутнасць Расіі. Даў зразумець, што хаця і з'яўляецца палякам, але, як здаецца, гатовы застацца пад маскоўскім панаваннем. Многія з жыхароў не бачаць і не адчуваюць таго, што ён бачыць і адчувае. Слухаючы гэта, я не разумеў яго, бо ён быў для мяне паважаным начальнікам. Дзіўная справа, як хутка чалавек можа мяняць свае погляды, як можа так хутка забыцца крыўды, нанесеныя Айчыне і свае страты. Але гэта так". Пасля асабістага ўмяшання губернатара Літвы генерала Аляксандра Рымскага-Корсакава яму дазволілі застацца ў яго маёнтку Нурканы пад "сумленнае слова". Вызвалены з палону ў 1813 годзе ў межах амністыі, абвешчанай царом.
На царскую службу Юзаф Ваўжэцкі не пайшоў, пражываў у сваіх маёнтках і ў Вільне. Ён быў ганаровым апекуном віленскіх школ. Сучаснікі лічылі яго іпахондрыкам. Значыўся ў «Спісе дваранства Віленскай губерні на выбарах 1834 года» як "генерал былога польскага войска, халасцяк, Юзаф Ваўжэцкі. У доме Ваньковічаў".
Ён быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Аляксандра Шрэтэр (1760–1799), з якой у яго было дзве дачкі. У 1810 годзе ён ажаніўся другі раз — з князёўнай Кунегундай Гедройц, у гэтым шлюбе нарадзіліся чатыры дачкі і сын Аляксандр.
Генерал Юзаф Ваўжэцкі памёр у Вільні 22 студзеня 1846 года ва ўзросце 86 гадоў у доме Завадскіх на вуліцы Бернардзінскай. Пасля пахавання яго парэшткі былі перанесены ў маёнтак Нурканы і пахаваны там.
Кніга смерці 1846 г. № 12:
Яго жонка, Кунегунда (народжаная княгіня Гедройц), памерла там жа, у Вільні, 14 лістапада 1844 года — таксама ў доме Завадскіх. Пасля пахавальных абрадаў яе парэшткі былі часова пахаваны ў катакомбах пад капліцай на могілках за горадам.
Кніга смерці 1844 г. № 184: