Вда () — рака ў паўночнай частцы Польшчы, левы прыток Віслы. Даўжыня ракі — 198 км, плошча вадазборнага басейна — 2325 км². Бярэ пачатак з безназоўнага возера паблізу вёскі Скваравы, якое жывіцца каналам Вды (пал. Kanal Wdy). Цячэ па тэрыторыі Паморскага і Куяўска-Паморскага ваяводстваў праз так званыя Кашубскія вялікія воды (азёры Вдзыдзэ, Радальнэ, Голунь і Аленне), а таксама праз мноства маленькіх азёр. Спачатку цячэ ў паўднёва-ўсходнім напрамку, каля горада Чарна Вода ўтварае меандр і паварочвае на ўсход. Затым зноў мяняе кірунак і цячэ на поўдзень. Упадае ў Віслу каля горада Свецце на вышыні 21 метр над узроўнем мора.

Берагі ракі пераважна пакрыты лесам. Дно пясчанае, але ў рэчышчы мноства валуноў. Хоць рака цячэ па нізіне, яна адрозніваецца вялікай ізвітасцю. Цячэ паміж высокімі, а месцамі і абрывістымі берагамі, дзе-нідзе ўтвараючы цясніны. Месца сплаву канаістаў і байдарачнікаў. Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Польшчы