Палавыя гармоны — біялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца ў палавых залозах, наднырачнікавых залозах і плацэнце (у час цяжарнасці). Рэгулююць палавую дыферэнцыроўку, развіццё першасных і другасных палавых прыкмет, палавое размнажэнне, палавыя паводзіны. Уплываюць на абмен рэчываў. Па хімічнай прыродзе — стэроіды ці паліпептыды. Стэроідныя палавыя гармоны падзяляюць на мужчынскія (андрагены) і жаночыя (эстрагены і гестагены), якія ўтвараюцца ў асоб абодвух полаў у розных суадносінах. Поліпептыдныя палавыя гармоны прыгнечваюць прадукцыю фалікуластымулюючага гармону ў клетках гіпофіза. Біясінтэз палавых гармонаў рэгулюецца ганадатропнымі гармонамі гіпофіза. Прэпараты палавых гармонаў выкарыстоўваюць у медыцыне. Літаратура

Катэгорыя:Гармоны