Алакнанда — рака ў Гімалаях. Знаходзіцца ў індыйскім штаце Утаракханд, меншая з дзвюх рэк (з Бхагіратхі), якія пры зліцці фарміруюць раку Ганг. Даўжыня ракі — 229 або 240 км. Плошча рачнога басейна — 10237 км². Выток знаходзіцца ў гарах на вышыні 3800 м над узроўнем мора. Вярхоўе ракі працякае праз вузкія і глыбокія цясніны. Левымі прытокамі з’яўляюцца рэкі Сарасваці, Дхауліганга, Гарунганга, Паталганга, Бірэхіганга, Нандакіні і Піндар, а правым — Мандакіні.
Жыўленне ракі пераважна за кошт раставання снегу і лёду двух ледавікоў Сатапантх і Бхагіратх-Карак, а таксама мусонных дажджоў. Ападкі выпадаюць з ліпеня па верасні, іх колькасць ад 1000 да 1600 мм.
Катэгорыя:Прытокі Ганга Катэгорыя:Рэкі Індыі