Літоўскі музей тэатра, музыкі і кіно () — культурна-асветніцкая ўстанова Літвы. Збірае, захоўвае, вывучае, рэстаўруе і папулярызуе творчасць літоўскіх дзеячаў тэатра, музыкі і кіно. Музей знаходзіцца ў Вільні на вуліцы Віленскай 41 у будынку Малога палаца Радзівілаў. Заснавальнік музея — Міністэрства культуры Літвы.

Гісторыя Музей тэатра, музыкі і кіно — пераемнік заснаванага ў Коўне ў 1926 годзе па ініцыятыве Баліса Сруогі і Вінцаса Крэсэ музея тэатральнага семінара Літоўскага ўніверсітэта (у 1936—1944 гадах музей Дзяржаўнага тэатра). Падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць музея спынілася, многія экспанаты загінулі. У 1957—1964 гадах дзейнічаў музей Літоўскага тэатральнага таварыства. У 1964 годзе адкрыўся філіял Літоўскага мастацкага музея — Музей тэатра і музыкі. Ён працаваў да 1992 года ў будынку палаца Умястоўскіх на вуліцы Троцкай, дзе ў 1965 годзе была адкрыта першая выстава.

У 1992 годзе падраздзяленне Літоўскага мастацкага музея стала самастойным Музеем тэатра, музыкі і кіно (дырэктар музыказнаўца Ёнас Бруверыс, з 1997 года — тэатразнавец Аляксандрас Гуобіс, з 2002 года — Рэгіна Лапенэ).

У 1996 годзе музею была перададзена бібліятэка Літоўскага саюза тэатра, назапашаная ў 1954—1992 гадах (каля 15 тысяч кніг: драматургія, кнігі і перыядычныя выданні па тэатры, музыцы, кіно, мастацтве. У 1996 годзе музей пераехаў у сённяшні будынак (аб’ект культурнай спадчыны нацыянальнага значэння; код у Рэгістры культурных каштоўнасцяў Літоўскай Рэспублікі 644). У 2000 годзе была адкрыта пастаянная экспазіцыя. Крыніцы

Катэгорыя:Музеі Вільні