Парашчытападобныя залозы (таксама каляшчытападобныя залозы) — залозы ўнутранай сакрэцыі чалавека і жывёл.
Складаюцца з 4 або 8 невялікіх цел, размешчаных на задняй паверхні шчытападобнай залозы. Целы ўкрыты агульнай са шчытападобнай залозай капсулай і тонкімі ўласнымі абалонкамі, ад якіх унутр цел адыходзяць перагародкі. Парэнхіма залозы пабудавана з цяжоў і згуртаванняў клетак двух тыпаў: галоўных (сакратуюць паратгармон) і аксіфільных. Рэгулююць кальцыевы і фосфарны абмен у арганізме.
Зноскі
Літаратура
Глядзіце таксама
Гіперпаратырэоз
Спасылкі
Катэгорыя:Эндакрынная сістэма Катэгорыя:Залозы