Пажарнае дэпо — будынак, у якім размяшчаецца дзяжурная змена, пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка для ліквідацыі пажараў і інш. надзвычайных сітуацый. У склад пажарнага дэпо ўваходзяць: гараж, пункт сувязі, пасты газадымаахоўнай службы і тэхнічнага абслугоўвання, вежа для мыцця і сушкі пажарных рукавоў, складскія памяшканні для пажарна-тэхнічнага і аварыйна-выратавальнага абсталявання, памяшканні для правядзення заняткаў, прыёму ежы, адпачынку і інш.
Літаратура