Падэста (, ад  — улада) — кіраўнік выканаўчай і судовай улады ў італьянскіх гарадах-камунах у 12 — пачатку 16 стагоддзя. Выбіраўся з іншагародніх жыхароў на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года. У 2-й палове 12 стагоддзя імператар Фрыдрых I Барбароса прысвоіў сабе права прызначэння падэста, ператварыўшы яго ў прадстаўніка імператарскай улады. Пасля бітвы каля Леньяна (1176) гарады зноў самі выбіралі падэста. У сярэдзіне 13 стагоддзя паспяховая барацьба папаланаў з патрыцыятам прывяла ў шэрагу гарадоў (Балоння, Фларэнцыя, Сіена і інш.) да аслаблення ўлады падэста на карысць народных капітанаў. У 14—15 ст. падэста мелі толькі юрыдыдычныя функцыі, у пачатку 16 ст. іх замянілі калегіі суддзяў. У некаторых буйных сярэдневяковых гарадах-дзяржавах Італіі (Фларэнцыя, Венецыя, Генуя) падэста называлі прадстаўнікоў падуладных гарадоў, якія прызначаліся цэнтральнай уладай. У час фашысцкай дыктатуры ў Італіі ў гарадах была ўведзена (1926) вышэйшая адміністрацыйная пасада падэста, якую займалі па прызначэнні ўрада. У 1946 годзе скасавана. Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Італіі Катэгорыя:Пасады