«Atari 800» — хатні камп’ютар на базе мікрапрацэсара , які выпускала амерыканская кампанія «».Marty Goldberg, Curt Vendel: Atari Inc. Business is Fun. Syzygy Company Press, 2012, S. 454.Marty Goldberg, Curt Vendel: Atari Inc. Business is Fun. Syzygy Company Press, 2012, S. 462.

Першапачаткова, пачынаючы з канца 1979 года, «Atari 800» прадаваўся ў ЗША толькі па пошце; кампанія актыўна пазіцыянавала яго як «камп’ютар на ўсе часы» дзякуючы шырокім магчымасцям пашырэння і гатоўнасці да будучых тэхналагічных змен. Папулярнасць брэнда няўхільна расла дзякуючы ініцыяваным «Atari» праектам у сферы адукацыі, выпуску такіх хітовых гульняў, як «», і пашырэнню дылерскай сеткі кампаніі. Дадатковы імпульс продажам надаў выхад на еўрапейскі рынак (пачынаючы з сярэдзіны 1981 года), у выніку чаго «Atari» ўтрымлівала лідарства на рынку да канца 1982 года.

Аднак з-за няўдачы мадэлі «» (прадстаўленай разам з ёй у пачатку 1983 года) і цэнавай вайны з іншымі вытворцамі, якая дасягнула свайго піка, «Atari» на працягу аднаго года страціла значную долю рынку — пераважна на карысць кампаніі «». Вытворчасць «Atari 800» спынілася ў сярэдзіне 1983 года, прыкладна ў той жа час, калі былі анансаваны мадэлі «» і «».

Неўзабаве пасля выхаду «Atari 800» пачаў лічыцца знакавай падзеяй у гісторыі хатніх камп’ютараў; многія аглядальнікі адзначалі, што дзякуючы зручнаму дызайну і высокай якасці зборкі нават пачаткоўцы маглі лёгка асвоіць камп’ютарныя тэхналогіі, якія раней былі даступныя толькі спецыялістам.

Зноскі

Літаратура Atari Inc.: Technical Reference Notes. 1982. Atari Inc.: Field Service Manual. Jeffrey Stanton, Robert P. Wells, Sandra Rochowansky, Michael Mellin: Atari Software 1984. The Book Company, 1984, ISBN 0-201-16454-X. Julian Reschke, Andreas Wiethoff: Das Atari Profibuch. Sybex-Verlag GmbH, Düsseldorf, 1986, ISBN 3-88745-605-X. Eichler, Grohmann: Atari 600XL/800XL Intern. Data Becker GmbH, 1984, ISBN 3-89011-053-3. Marty Goldberg, Curt Vendel: Atari Inc. – Business is Fun. Syzygy Company Press, 2012, ISBN 978-0-9855974-0-5.

Спасылкі

Atari++ Эмулятар для сістэм «UNIX/Linux» (англійская мова) Altirra Эмулятар для сістэм «Windows» (англійская мова) Xformer 10 Эмулятар для «Windows 10» (англійская мова) AtariAge Міжнародны форум для аматараў 8-бітных камп’ютараў «Atari» (на англійскай мове) Michael Currents Webseite з мноствам рэсурсаў, у тым ліку з часта задаванымі пытаннямі пра «Atari» (FAQ, на англійскай мове)