Ге́нрых I Кандэ́ (; ; 29 снежня 1552, Ла-Фертэ-су-Жуар, Францыя — 5 сакавіка 1588, Сен-Жан-д’Анжэлі, Францыя), поўнае імя — Генрых I дэ Бурбон-Кандэ — французскі арыстакрат з дынастыі Бурбонаў, другі прынц Кандэ, адзін з кіраўнікоў гугенотаў у час рэлігійных войнаў у Францыі.
Сын Луі I Кандэ. Пасля Варфаламееўскай ночы быў вымушаны перайсці ў каталіцтва, але ў 1574 годзе вярнуўся ў кальвінізм. Лічыўся найбольш уплывовым пасля Генрыха Наварскага кіраўніком гугенотаў. Памёр, імаверна, у выніку атручэння.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Прынцы Кандэ Катэгорыя:Бурбоны Катэгорыя:Гугеноты Катэгорыя:Удзельнікі рэлігійных войнаў у Францыі Катэгорыя:Французскія ваеначальнікі Катэгорыя:Памерлыя ад атручвання