Паганафоры (Pogonophora) — тып беспазваночных жывёл. Вядомы з позняга дакембрыю (каля 600 млн г. назад). 2 класы: вуздэчкавыя, або франуляты (Frenulata), і безвуздэчкавыя, або афрануляты (Vestimentifera, або Afrenulata), больш за 150 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Жывуць на дне, на глыбіні 3—10 км, пераважна прымацаваныя.
Даўжыня — 5,5—150 см, дыяметр 0,1 мм — 3,5 см. Цела нітка- або чэрвепадобнае, у ахоўнай хіцінавай трубцы. Газаабмен ажыццяўляецца шчупальцамі, размешчанымі на пярэднім канцы цела. Крывяносная сістэма замкнутая.
Жыўленне адбываецца пераважна за кошт арганічнага рэчыва, якое сінтэзуецца аўтатрофнымі сернымі бактэрыямі, што жывуць у поласці цела Паганафоры раздзельнаполыя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Многашчацінкавыя чэрві