Паганянскае балота — балота нізіннага тыпу, у Брагінскім, часткова ў Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, у вадазборы р. Брагінка, на захад — рака Прыпяць. Плошча — 28,7 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 8,4 тыс. га. Сярэдняя глыбіня торфу — 1,5 м, ступень распаду 33 %, попельнасць 15 %. Запасы торфу каля 21 млн тон. У Брагінскім раёне часткі балота называюць Паломы, Гала і інш. Балота амаль цалкам асушана. На асушаных землях сеюць збожжавыя і травы. Літаратура
Катэгорыя:Балоты Беларусі