Алер () — рака ў Германіі, правы прыток Везера, працякае па тэрыторыі Ніжняй Саксоніі і Саксоніі-Ангальта. Даўжыня ракі — 263 км. Разводдзе вясной.
Бярэ пачатак на ўзвышшы Бердэ каля Зэхаўзена, за 30 км на захад ад Магдэбурга, на вышыні 156 м над узроўнем мора. Цячэ на паўночны захад па шырокай даліне, у балоцістай частцы якой на ўсход ад Вольфсбурга створаны нацыянальны біясферны запаведнік Дрэмлінг. Перасякаецца з Сярэднегерманскім каналам. На апошніх 117 км, ад горада Цэле да вусця, Алер суднаходная. На Алеры размешчаны гарады Вольфсбург, Цэле і Фердэн.
Прытокі: Окер, Фузэ, Віцэ, Ляйнэ, Ізэ, Лахтэ, Эрцэ, Бемэ. Катэгорыя:Рэкі Ніжняй Саксоніі Катэгорыя:Рэкі Саксоніі-Ангальт