Рэмберт Додунс (; або , пры нараджэнни Rembert van Joenckema; ) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) і паўночнанідэрландскі батанік, найбуйнейшы еўрапейскі батанік свайго часу, урач, а таксама географ і астраном.
Вывучаў медыцыну ў розных еўрапейскіх універсітэтах. 9 жніўня 1530 года 13-гадовы Рэмберт Додунс пачаў свае першыя даследаванні медыцыны, геаграфіі і касмаграфіі ва ўніверсітэце Лёвена. 10 верасня 1535 года Додунс атрымаў вучоную ступень у галіне медыцыны. У 1538 г. ён стаў доктарам медыцынскіх навук.
Да 1546 актыўна падарожнічаў па Еўропе, наведаў Італію, Германію, Францыю і Швейцарыю. З 1548 г. быў лекарам (першапачаткова адным з трох муніцыпальных) у сваім родным горадзе Мехелене, займаючыся таксама астраноміяй, геаграфіяй.
Крыніцы
Катэгорыя:Медыкі Нідэрландаў