Алфрэдс Калніньш (; ) — латвійскі кампазітар. Народны артыст Латвійскай ССР (1945).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Яніса Калніньша, які служыў эканомам у адной з сядзіб.

Скончыў прагімназію Р. Мільмана (1888), Біркенрускую нямецкую гімназію (1892), рэальнае вучылішча К. Мілера. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі па класе аргана ў Л. Ф. Гаміліуса, па класе кампазіцыі ў Н. А. Сакалова, А. Р. Бернгарда, А. К. Лядава (1897—1901).

З дзевяцігадовага ўзросту граў на аргане ў цэсіскай царкве Св. Іаана. Быў хормайстрам Рыжскага латышскага пеўчага таварыства (1901—1903), арганістам, піяністам і харавым дырыжорам у Пярну (1903—1911), Ліепаі (1911—1915), Тарту (1915—1918), Рызе.

Адзін з заснавальнікаў і дырэктараў Латвійскай нацыянальнай оперы. Некаторы час жыў і працаваў у ЗША (1927—1933), па вяртанні ў Латвію быў арганістам рыжскага Домскага сабора (1933—1944), дырэктарам Латвійскай кансерваторыі (1944—1948), з 1947 года быў прафесарам па класе фартэпіяна. Сын Алфрэдса Калніньша, Яніс, таксама быў дырыжорам Латвійскай кансерваторыі і Латвійскай нацыянальнай оперы.

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары Латвіі