Яніс Ёнэўс (; ) — латышскі пісьменнік, які атрымаў вядомасць дзякуючы выдадзенаму ў 2013 годзе раману «Елгава 94».

Вучыўся ў Латвійскай акадэміі культуры, з 2002 года публікуе рэцэнзіі кніг у латвійскай перыёдыцы «Literatūra un Māksla Latvijā», «Neatkarīgā Rīta Avīze», «Luna», «Kultūras Forums» і «Latvju Teksti». Выдаў пераклады з французскай — п’есу Бернара-Мары Кольтэс «У адзіноце баваўняных палёў», кароткую прозу П’ерара Луі са зборніка «Ten Duchi Mīlinas Dialogu», раман Аготы Крыстоф «Тоўсты сшытак».

У 2013 годзе апублікаваў раман «Елгава 94», які быў цёпла прыняты крытыкамі і чытачамі. Увосень 2014 г. атрымаў літаратурную прэмію Еўрапейскага Саюза. Раман перакладзены на 8 моў, у 2017 годзе пачаліся працы над экранізацыяй.

У сакавіку 2020 года выйшаў зборнік апавяданняў «Тыгр», які атрымаў прэмію «Літаратура года» як лепшы празаічны твор года.

Крыніцы

Катэгорыя:Латышскамоўныя пісьменнікі