«Here, There and Everywhere» () — песня англійскага гурта «The Beatles», упершыню выпушчаная на альбоме 1966 года «Revolver». Асноўная частка кампазіцыі напісана Полам Мак-Картні, аднак афіцыйнае аўтарства прысвоена дуэту Ленан — Мак-Картні. Гэта адна з лепшых меладычных кампазіцый Пола Мак-Картні, які неаднаразова вылучаў яе як адну са сваіх найлюбімейшых песень. Паведамляецца, што Джон Ленан лічыў кампазіцыю «лепшай песняй на альбоме», а ў інтэрв'ю 1972 года для часопіса «Rolling Stone» адзначыў, што гэта «адна з яго любімых песень "The Beatles"». У 2000 годзе музычны часопіс «Mojo» змясціў гэтую песню на 4-ю пазіцыю ў сваім спісе найвялікшых песень усіх часоў.
Пра песню У кампазіцыі злучыліся два віды міксадыятонікі (адпаведна, G"e и B"g), але вяртанне ў галоўную танальнасць соль мажор адбываецца праз аднайменнае супастаўленне соль мінора і соль мажораФрагмент из статьи «Стилевые метаморфозы рока, или путь к „третьей“ музыке» . Тут тон «соль» становіцца вышынным узроўнем, які злучае далёкія адно ад аднаго мі мінор і сі-бемоль мажор.
У інтэрв'ю 1980 года Пол Мак-Картні ўзгадваў: Мне асабліва запомнілася тое, што адбылося, калі мы здымалі фільм «На дапамогу!» у Обертаўэрне, у Аўстрыі. Мы з Джонам жылі ў адным нумары, пасля дня здымак здымалі цяжкія лыжныя чаравікі, каб прыняць душ і падрыхтавацца да найпрыемнейшага — вячяэры і выпіўкі. Мы слухалі касету з нашымі новымі запісамі, у тым ліку і з маёй песняй «Here, There and Everywhere». Памятаю, як Джон сказаў: «Ведаеш, яна, бадай што, падабаецца мне больш за ўсе мае песні на гэтай касеце». Падобныя словы ад Джона — гэта высокая пахвалаИнтервью с участниками группы на сайте letitbeat.narod.ru.
Выдатныя вакальныя гармоніі ў песні — уплыў гурта «The Beach Boys» і іх апошняга на момант запісу «Revolver» альбома «Pet Sounds». Мак-Картні казаў пра тое, што ў чарговай баладзе ён імкнуўся зраўняцца з лідарам «The Beach Boys» Браянам Уілсанам і яго песняй «God Only Knows»Факты о песне «Here, There and Everywhere» на сайте music-facts.ru.
Песня дэманструе адну з найвышэйшых вакальных партый Мак-Картні. У сваёй аўтабіяграфіі музыкант прызнаваўся, што пры запісе гэтай песні ён імкнуўся спяваць, як Марыяна Фейтфул.
Новая версія песні была змікшыравана Джорджам Марцінам для сінгла «Real Love» у 1996 годзе («камбінацыя 7 дубля (монаверсія з вакалам Мак-Картні) і стэрэаверсіі 1995 года з вакальнымі партыямі»).
У запісе ўдзельнічалі Пол Мак-Картні — дубляваны вакал, акустычная гітара, бас-гітара, пстрычкі пальцамі Джон Ленан — бэк-вакал, пстрычкі пальцамі Джордж Харысан — бэк-вакал, сола-гітара, пстрычкі пальцамі Рынга Стар — барабаны, пстрычкі пальцамі Джордж Марцін — прадзюсар Джэф Эмерык — інжынер
Кавер-версіі Песню неаднаразова перапявалі іншыя выканаўцы, напрыклад: Пэры Кома Джон Дэнвер Селін Дыён
Уплыў на поп-культуру Песня гучыць у раннім фільме Мікіты Міхалкова «И эти губы, и глаза зелёные…» 1967 года, экранізацыі аднайменнага апавядання Сэлінджэра. У папулярным тэлевізійным серыяле «Сябры» гэтая песня граецца на металічных стальных барабанах, калі адна з гераінь серыяла Фібі Буфе праходзіць паміж радамі царквы падчас яе вясельнай цырымоніі. Гэта быў другі выпадак, калі песня, напісаная Мак-Картні, выкарыстоўвалася ў гэтым серыяле ў якасці вясельнай песні. Упершыню іншая песня музыканта «My Love» гучыць на вяселлі Чэндлера Бінга і Монікі. Джэф Эмерык, які працаваў у якасці інжынера гуказапісу альбомаў «The Beatles», выкарыстаў назву песні ў загалоўку сваіх мемуараў. У камп'ютарнай гульні Grand Theft Auto IV гэтая назва з’яўляецца дэвізам аўтобуснай кампаніі і напісана на кожным аўтобусе.
Крыніцы
Спасылкі
Акорды песні О песне на сайце music-facts.ru
Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні The Beatles