Яўген Ігаравіч Андрэйчык (нар. 22 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. З ліпеня 2026 года — другі віцэ-спікер Каардынацыйнай рады.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Атрымаў адукацыю ва Вучэльні Лазарскага ў Варшаве і Ковентрыйскім універсітэце ў Вялікабрытаніі па праграме міжнародных адносін і еўрапейскіх даследаванняў. Пазней вучыўся на дыпламатычнай праграме Варшаўскага ўніверсітэта. Да 2020 года працаваў у галіне IT.

У 2020 годзе далучыўся да ініцыятывы Voices from Belarus, дзе займаў пасаду галоўнага рэдактара. Пазней працаваў у Фондзе салідарнасці BYSOL, дзе займаўся камунікацыямі. У 2023—2024 гадах займаў пасаду дарадцы па інфармацыйнай палітыцы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі.

У 2024 годзе балатаваўся ў Каардынацыйную раду III склікання ад выбарчага спіса «Еўрапейскі выбар», але не быў абраны.

У снежні 2024 года Андрэйчык паведаміў пра прыпыненне дзейнасці, звязанай з палітычным актывізмам і працай, звязанай з Беларуссю.

У 2026 годзе балатаваўся ў Каардынацыйную раду IV склікання ад выбарчага спіса «Наступ» і па выніках галасавання быў абраны дэлегатам.

У ліпені 2026 года Яўген Андрэйчык быў абраны другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады IV склікання. За яго кандыдатуру ў другім туры прагаласавалі 44 дэлегаты; усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 79 з 80 чальцоў рады.

Крыніцы