Ліелайс Ліепукалнс (, ) — найвышэйшы ўзгорак Латгальскага ўзвышша ў Латвіі (289,2 м).

Займае пятае месца сярод самых высокіх узгоркаў Латвіі. Размешчаны на поўдзень ад вёскі Зэркалі Каўнацкай воласці Рэзэкнэнскага краю. Вяршыня ўзгорка пакрыта лесам. За 700 м ад яго знаходзіцца Дзіеркалю калнс, іх раздзяляе западзіна глыбінёй 64 метры.

У 2011 годзе на вяршыні ўзгорка пабудавана драўляная назіральная вежа вышынёй 34 метры.

Катэгорыя:Рэльеф Латвіі