Эпидемия — расійскі паўэр-метал-гурт, заснаваны ў 1995 годзе гітарыстам Юрыем Мелісавым. Найбольш вядома серыяй метал-опер па адзіным сусвеце ў духу высокага фэнтэзі, распачатай у 2004 годзе операй «Эльфийская рукопись». Лаўрэат XVI штогадовай нацыянальнай музычнай прэміі «Чартова дюжина» у намінацыі "гурт".
У музыцы гурта адчувальны ўплыў такіх калектываў, як Blind Guardian, Helloween, Gamma Ray і Iron Maiden; тэматыка лірыкі ў асноўным звязана з фэнтэзі — з творчасцю Маргарэт Уэйс і Трэйсі Хікмэна, Майкла Муркока, Джона Р. Р. Толкіна і іншых пісьменнікаў жанру. Лагатып гурта намаляваны мастаком Lee NicholsonРассказ Юрия Мелисова, лидера группы «Эпидемия». Дата обращения: 29 августа 2023..
Склад
Яўген Ягораў — вакал (з 2010) Юрый Мелісаў — гітара (з моманту заснавання), вакал (да 1995) Дзмітрый Процка – гітара (з 2010) Ілья Мамантаў — бас-гітара, акустычная гітара (з 2010), электрагітара (2004—2010) Дзмітрый Крывянкоў — ударныя (з 2003)
Дыскаграфія
Альбомы
На краю времени (1995) Загадка волшебной страны (2001) Эльфийская рукопись (2004, метал-опера, канцэптуальны альбом) Эльфийская рукопись: Сказание на все времена (2007, метал-опера, канцэптуальны альбом) Дорога домой (2010) Сокровище Энии (2014, метал-опера, канцэптуальны альбом) Легенда Ксентарона (2018, метал-опера, канцэптуальны альбом) Призраки и тени (2021) Где сходятся миры (2025)
Рэміксавыя альбомы-зборнікі
Жизнь в сумерках (2005) Всадник из льда (2011) Загадка волшебной страны (2023)
Зноскі
Літаратура
Алексеев А. С. Кто есть кто в российской рок-музыке. — М. : АСТ : Астрель : Харвест, 2009. — С. 544, 545. — ISBN 978-5-17-048654-0 (АСТ). — ISBN 978-5-271-24160-4 (Астрель). — ISBN 978-985-16-7343-4 (Харвест).
Спасылкі
Афіцыйны сайт Інтэрв'ю Юрыя Мелісава анлайн-газеце «ПіRаміда» Інтэрв'ю гурта на сайце часопіса Icon Інтэрв'ю гурта на сайце часопіса "Мир Фантастики" Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Паўэр-метал-гурты Расіі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта