Міхаіл Іванавіч Сарокін (; ) — савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, генерал арміі (1981).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, рускі. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У верасні 1941 годзе прызваны ў Чырвоную Армію.
Вялікая Айчынная вайна Прайшоў навучанне ў Горкаўскай школе радыёспецыялістаў. На фронце апынуўся ў студзені 1942 года. Спачатку ваяваў у складзе 5-га кавалерыйскага корпуса, удзельнічаў у Барвенкаўска-Лазоўскай аперацыі. У баі 30 ліпеня 1942 года на Северскім Данцы быў паранены.
Пасля лячэння накіраваны на кароткатэрміновыя стралкова-тактычныя курсы камсаставу «Выстрэл». Па заканчэнні ў лютым 1943 года прызначаны камандзірам роты 330-га стралковага палка 176-й стралковай дывізіі на Паўночна-Каўказскім фронце. Разам з палком прымаў удзел у дэсантнай аперацыі на «Малой Зямлі», падчас якой быў другасна паранены 20 лютага 1943 года. За баі на «Малой зямлі» ўзнагароджаны сваім першым ордэнам — Чырвонай Зоркі.
Пасля лячэння накіраваны на 1-ы Украінскі фронт. Там жа паранены ў трэці раз 11 кастрычніка 1943 года, але, на шчасце, гэта раненне аказалася лёгкім і неўзабаве вярнуўся ў строй. У снежні 1943 года зноў вызначыўся падчас Жытомірска-Бярдзічаўскай наступальнай аперацыі. На чале разведатрада ўварваўся ў сяло Нэгрэбіўка Жытомірскай вобласці, заняў зручны рубеж, пры гэтым захапіў палонных і дакументы. Атрыманая ў выніку гэтага бою інфармацыя адыграла вялікую ролю ў поспеху наступлення ў гэтым раёне. Атрад за двое сутак адбіў некалькі нападаў праціўніка, падтрыманых 15-ю танкамі, знішчыўшы 3 танкі. Працягваючы наступленне, на чале роты першым уварваўся ў сяло Кмітаў 24 снежня 1943 года. У ходзе контратакі з танкамі праціўнік адрэзаў яго роту. Заняўшы кругавую абарону ў сельскіх дамах, байцы Сарокіна адбілі націск ворага і знішчылі 2 танка і 1 бронетранспарцёр, а затым з боем прарваліся да сваіх. За гэты бой Сарокін быў прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Леніна і праз паўгода, ужо ў чэрвені 1944 года, атрымаў ягоНаградной лист на награждение М. И. Сорокина орденом Ленина // ОБД «Память народа»..
Летам 1944 года ўдзейнічаў у Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі. У ходзе наступлення батальён першым фарсіраваў некалькі рэк, першым уварваўся ў гарады Ходараў і Драгобыч. У адным з баёў байцы захапілі 2 спраўных танка «Тыгр». За гэтую аперацыю ён быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага.
У пачатку 1945 года вызначыўся ў Заходне-Карпацкай аперацыі, на чале батальёна прарваўшы некалькі рубяжоў абароны праціўніка ў Карпатах. Вайна для Сарокіна скончылася на подступах да Прагі. Напярэдадні яго прызначылі намеснікам камандзіра 330-га гвардзейскага стралковага палка, у якім ён ваяваў больш за два гады, і ўжо на гэтай пасадзе ён вызначыўся пры штурме горада Мараўска-Острава ў ходзе Мараўска-Остраўскай аперацыі.
Пасляваенная служба Са жніўня 1945 года камандаваў асобным навучальным батальёнам. З 1946 па 1949 года праходзіць навучанне ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.
Пасля становіцца камандзірам асобнага вучэбнага батальёна 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі ў Туле. Праз год, у снежні 1950 года, становіцца камандзірам 331-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка 105-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, размешчанай у Кастраме. У 1955 годзе прызначаны намеснікам камандзіра дывізіі.
Са студзеня 1957 года — камандзір 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, якая базавалася на Далёкім Усходзе.
У верасні 1962 года ўжо ў званні генерал-маёра паступае ў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, пасля заканчэння якой у чэрвені 1964 года прызначаны намеснікам камандуючага ПДВ па баявой падрыхтоўцы, а ў студзені 1966 года — першым намеснікам камандуючага ПДВ.
У снежні 1969 года стаў першым намеснікам камандуючага Паўднёвай групы войск на тэрыторыі Венгрыі. З 19 жніўня 1972 года Сарокін становіцца камандуючым 2-й гвардзейскай танкавай арміяй групы савецкіх войск у Германіі. Са жніўня 1974 года служыць першым намеснікам камандуючага войскамі Далёкаўсходняй ваеннай акругі.
З кастрычніка 1976 па кастрычнік 1981 года — камандуючы войскамі Ленінградскай ваеннай акругі.
З 30 кастрычніка 1981 года па 19 студзеня 1984 года знаходзіўся ў Афганістане ў якасці галоўнага ваеннага саветніка. У верасні 1984 года становіцца першым намеснікам галоўнакамандуючага войскамі Заходняга напрамку.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лістапада 1981 года прысвоена воінскае званне генерал армііяму прысвоена.
З 11 чэрвеня 1987 года — намеснік міністра абароны СССР — галоўны інспектар Міністэрства абароны СССР. З 1990 года — у групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.
Са студзеня 1992 года — у адстаўцы.
Асабістае жыццё Жыў у Маскве.
Жонка Лідзія Захараўна таксама ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Выхаваў сына Юрыя (нар. 1948), які таксама доўгі час служыў у войску і даслужыўся да палкоўніка, і дачка Галіну (нар. 1953).
Грамадска-палітычная дзейнасць Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання (1979—1984). Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член ВКП (б) з 1943 года. У 1981—1986 гадах з’яўляўся кандыдатам у члены ЦК КПСС.
Крыніцы
Літаратура Руководители Санкт-Петербурга : [Сб.] / под ред. Бауман А.Л. — СПб.—М.: Нева—Олма-Пресс, 2003. — С. 576,л.ил. — ISBN 5765421148. Калашников К. А., Додонов И. Ю. Высший командный состав Вооружённых сил СССР в послевоенный период. Справочные материалы (1945—1975 гг.). Том 1. Усть-Каменогорск: «Медиа-Альянс», 2013. — ISBN 978-601-7378-16-5. — С.249—250.
Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайнеКатэгорыя:Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайнеКатэгорыя:Генералы арміі СССРКатэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПССКатэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПССКатэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання