Во́йна-Ара́нскія () — шляхецкі род герба «Касцеша». Прадстаўнікі роду выводзіліся з Мінскай губерні.
Гісторыя Дакументы ў дваранскай справе Война-Аранскіх адсутнічаюць, аднак з архіўных матэрыялаў вядома, што ў 1773 годзе ў Аршанскім правінцыйным земскім судзе быў зроблены вывад роду Аранскіх, якія паходзілі з неафітаў.
У XVIII стагоддзі прадстаўнікі роду трымалі земскія ўрады. Родапачынальнік Андрэй Война-Аранскі згадваецца як падчашы сахачэўскі (1714). Яго сын Адам з’яўляўся чашнікам старадубскім.
У XIX стагоддзі, пасля далучэння зямель да Расійскай імперыі, нашчадкі роду жылі ў Невельскім і Дрысенскім паветах Віцебскай губерні, дзе рабілі спробы паступіць на дзяржаўную чыноўніцкую службу.
Война-Аранскія былі прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 16 лютага 1816 года і ўнесены ў 1-ю частку дваранскай радаводнай кнігі. Указам Сената гэтае рашэнне не зацвярджалася.
Уладанні Родапачынальнік Андрэй Война-Аранскі валодаў маёнткамі Каркліны, Спічоў і Савейкі. З гістарычных дакументаў вядома, што ў 1714 годзе ён меў маёмасныя справы наконт гэтых уладанняў з Янам і Феліцыянай з Букоўскіх Ягітовічамі.
У 1830-х гадах прадстаўнік пятага калена Няцята-Іосіф Война-Аранскі жыў у маёнтку Леніцова Невельскага павета.
Вядомыя прадстаўнікі Андрэй Война-Аранскі (узг. 1714) — падчашы сахачэўскі. Адам Война-Аранскі — чашнік старадубскі.
Радавод
1. Андрэй, падчашы сахачэўскі, валодаў маёнткамі Каркліны, Спічоў і Савейкі (узг. 1714) 2/1. Адам, чашнік старадубскі 4/2. Міхаіл 10/4. Аўгусцін 14/10. Казімір-Ян 15/10. Юстын 5/2. Аўгуст 11/5. Базыль (нар. 1784) 12/5. Ян (нар. 1789) N/12. Іосіф (магчымы сын Яна), жыў у Дрысенскім павеце і спрабаваў у 1833 годзе паступіць у Себежскі земскі суд на пасаду канцылярыста. 6/2. Марцэл 13/6. Ян 16/13. Станіслаў-Аркадзі 17/13. Няцята-Іосіф, жыў у маёнтку Леніцова Невельскага павета (1832) 3/1. Бенедыкт 7/3. Ігнат 8/3. Ян 9/3. Іосіф
Крыніцы
Літаратура
Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 28. — Витебск, 1900. — С. 92.
Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя Катэгорыя:Дваранства Мінскай губерні