Глыбоцкае мясцовае радыёвяшчанне — радыёпраграма, рэдакцыя якой была самастойнай структурай пры Глыбоцкім райвыканкаме. Адрас рэдакцыі: Глыбокае, Маскоўская вул., 8ГЛУБОКСКОЕ МЕСТНОЕ РАДИОВЕЩАНИЕ РЕДАКЦИЯ РАДИОПРОГРАММЫ УЧРЕЖДЕНИЕ. Мова вяшчання — беларускаяЗгодна архіўных выпускаў на старонцы радыё УКантакце, Мuzjam, Вox.hitplayer. 22.06.1998 рэдакцыя была ўнесена ў Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаўРедакция радиопрограммы "Глубокское местное радиовещание", УНП 300583598. У пэўны час выходзіла па 3 разы на тыдзень. З 2016 г. выходзіла на частотах 1-га Нацыянальнага канала Беларускага радыёРайонное радио больше не вещает // Міёрскія навіны, 15.01.2016 з выкладаннем запісаў у інтэрнэт. У 2021 г. выпускі навінаў цягам 25 хвілін кожны выходзілі з серады па пятніцуЗапісы Глыбоцкага радыё на архіўнай версіі сайта Віцебскага аблвыканкама.
29.06.2022 зарэгістравана рашэнне ўласніка аб ліквідацыі структуры, і з таго часу радыёпраграма знаходзіцца ў стане ліквідацыі юрасобы. Апошняе абнаўленне старонкі УКантакце радыё адносіцца да 13 чэрвеня 2022 гЗгодна старонцы радыё УКантакце. На старонцы райвыканкама, прысвечанай мясцоваму радыёвяшчанню, не захавалася ніякіх напамінаў пра гэту структуруГлубокский районный исполнительный комитет. Пры гэтым у навуковым даследванні за больш позні перыяд таго ж года Глыбоцкае мясцовае вяшчанне памылкова разглядалася як актуальная сярод радыёСМІ Віцебшчыны Т. В. Малмыго. СИСТЕМА СОВРЕМЕННОГО РАДИОВЕЩАНИЯ БЕЛАРУСИ, с 150. А 8 лістапада 2022 г. у мясцовай газеце было аб'яўлена, што з гэтага часу навіны Глыбоччыны будуць выходзіць на Радыё Віцебск у праграме «Утро Придвинья» штодзённа ў 6:40 на 91.2 FMТеперь новости Глубоччины можно слушать по радио // Веснік Глыбоччыны, 08.11.2022.
Крыніцы
Спасылкі Старонка УКантакце Т. В. Малмыго. СИСТЕМА СОВРЕМЕННОГО РАДИОВЕЩАНИЯ БЕЛАРУСИ Архіўныя запісы выпускаў мясцовага радыёвяшчання Архіў некаторых запісаў Глыбоцкага мясцовага радыё за 2018-22 гг. на Мuzjam Архіў некаторых запісаў Глыбоцкага мясцовага радыё за 2018-22 гг. на Вox.hitplayer Запісы Глыбоцкага радыё на архіўнай версіі сайта Віцебскага аблвыканкама
Катэгорыя:Радыёстанцыі БеларусіКатэгорыя:Глыбоцкі раён