«Праект “Авэ Марыя”» () — амерыканскі навукова-фантастычны камедыйны фільм 2026 года, зняты Філам Лордам і Крыстаферам Мілерам паводле сцэнарыя Дру Годарда, заснаванага на аднайменным рамане 2021 года Эндзі Уіра.

Фільм расказвае пра Райленда Грэйса, настаўніка сярэдняй школы, які прачынаецца на борце міжзоркавага касмічнага карабля, не памятаючы, як там апынуўся.

Праца над фільмам пачалася ў 2020 годзе, яшчэ да публікацыі рамана. Здымкі праходзілі на працягу 2024 года ў Вялікабрытаніі. Усе сцэны на борце касмічнага карабля «Авэ Марыя» здымаліся з рэальнымі дэкарацыямі, спецыяльна пабудаваных для фільма.

Прэм’ера фільма адбылася ў Лондане 9 сакавіка 2026 года і выйшаў у пракат у ЗША праз Amazon MGM Studios 20 сакавіка; у іншых краінах дыстрыбуцыяй займалася Sony Pictures Releasing International. Фільм сабраў шмат станоўчых водгукаў ад крытыкаў і 681 мільён долараў па ўсім свеце, заняўшы, такім чынам, трэцяе месца сярод найбольш прыбытковых фільмаў 2026 года. З тых часоў ён лічыцца адным з найлепшых фільмаў 2020-х гадоў.

У ролях Раян Гослінг — Райленд Грэйс Сандра Хюлер — Ева Страт Джэймс Орціз — Рокі, іншапланецянін Лаянэл Бойс — Карл Кен Люн — Яо Лі-Джы Мілана Вайнтруб — Алеся Ілюхіна Прыя Кансара — голас Мэры Малачы Кірбі — Марцін Дзюбуа Ліз Кінгзмэн — Эні Шапіра Міа Сатэрыу — доктар Браўн Араян Лі — доктар Лі Мішэль Грынідж — Чымаманда

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы MGM Катэгорыя:Фантастычныя фільмы пра космас Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дэніэл Пембертан Катэгорыя:Фільмы пра настаўнікаў Катэгорыя:Фільмы ЗША 2026 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы ЗША ў 3D Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў фантастыкі Катэгорыя:Фільмы пра сяброўства Катэгорыя:Фільмы пра вучоных Катэгорыя:Фільмы пра іншапланецян Катэгорыя:Фільмы пра амнезію