Гомельская агламерация () — скопішча населеных пунктаў, размешчаных вакол Гомеля і цесна звязаных з абласным цэнтрам вытворчымі, транспартнымі, сацыяльнымі і культурнымі сувязямі. З’яўляецца другой па колькасці насельніцтва агламерацыяй Рэспублікі Беларусь пасля мінскай.
Гісторыя Гомельская гарадская агламерацыя пачала фарміравацца ў другой палове XX стагоддзя, што было абумоўлена індустрыялізацыяй і інтэнсіфікацыяй агульных урбаністычных працэсаў у СССР у 1970—1980-я гг. Згодна са зводнымі данымі па гарадскім насельніцтве гарадскіх агламерацый СССР, колькасць насельніцтва гомельскай агламерацыі ў 1970 г. складала 384,1 тыс. жыхароў з іх 272,3 тыс. ядро. У 1979 г. насельніцтва гомельскай агламерацыі складала 512,9 тыс. жыхароў з іх ядро — 382,8 тыс. жыхароў.
У 1970 годзе дэмограф аднёс гомельскую агламерацию да класа «найменш развітых» з каэфіцыентам развітасці 3,08 пры наяўнасці вялікай колькасці гарадскіх паселішчаў — 12 у тым ліку горад-ядро. Акрамя гомельскай агламерацыі да найменш развітых былі аднесены агламерацыі Таліна, Душанбэ, Адэсы, Бішкека, Ферганы-Маргілана.
Характарыстыка Хаця ў навуковых і экспертных колах гомельская агламерацыя разглядаецца як адна з гарадскіх агламерацый краіны, якія ўжо сфарміраваліся і валодають усімі характарнымі прыкметамі, яна не з’яўляецца афіцыйным адміністрацыйным паняццем у Рэспубліцы Беларусь.
Гомель аказвае найбольш інтэнсіўны ўплыў на Гомельскі, Веткаўскі і Добрушскі раёны Гомельскай вобласці. Гарады Ветка і Добруш, якія з’яўляюцца важнымі культурнымі і прамысловымі цэнтрамі рэгіёна — кандыдаты на статус гарадоў-спадарожнікаў Гомеля.
Характэрнай рысай з’яўляецца развітая транспартная інфраструктура і наяўнасць — штодзённых паездак насельніцтва з перыферыі ў Гомель на працу, вучобу ці па іншыя паслугі.
Насельніцтва і тэрыторыя Гомель з’яўляецца найбуйнейшым абласным цэнтрам Рэспублікі Беларусь і ўсяго Палескага рэгіёна па колькасці жыхароў. Больш за 37 % насельніцтва Гомельскай вобласці пражывае ў Гомелі. Паколькі гомельская агламерацыя не мае строга акрэсленых адміністрацыйных межаў, колькасць насельніцтва можа вар’іравацца ў залежнасці ад крытэрыяў і метадалогіі падліку і вагаецца ў межах 580 — 700 тысяч жыхароў.
Тое ж тычыцца і тэрыторыі агламерацыі. Плошча горада-ядра — Гомеля складае 145 км². У залежнасці ад віду крытэрыяў ацэнкі плошчы — урбанізаваная тэрыторыя, зона ўплыву ці лімітавы час у шляху пры маятнікавай міграцыі, плошча агламерацыі можа істотна адрознівацца. Ахопліваючы 30-кіламетровую зону вакол Гомеля, плошча агламерацыі складае прыкладна 2830 км².
Эканоміка Аб’ём прамысловай вытворчасці гомельскай агламерацыі да рэспубліканскага складае каля 5 — 6 %. У эканоміцы гомельскай агламерацыі дамінуюць хімічная, металургічная, машынабудаўнічая і дрэваапрацоўчая галіны. Развіта лёгкая прамысловасць, харчовая вытворчасць. Функцыянуе свабодная эканамічная зона «Гомель-Ратон». Дзейнічае міжнародны аэрапорт «Гомель», який мае статус рэзервовага аэрадрома для Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Таксама праз гомельскую агламерацию праходзяць важныя маршруты аўтамабільнага, чыгуначнага і трубаправоднага транспарту міжнароднага і рэгіянальнага значэння. Існуе патэнцыял для развіцця воднага транспарту.
Экалогія
Фактарамі, якія аказваюць фундаментальны ўплыў на экалогію і гаспадарчую дзейнасць гомельскай агламерацыі, з’яўляюцца наступствы аварыі на ЧАЭС у 1986 годзе і з’яўленне новай кліматычнай зоны на поўдні Беларусі ў выніку глабальнага змянення клімату.
У межах пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыі ў 2002—2003 гадах у Гомелі был адкрыты комплекс Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. Новыя агракліматычныя рэаліі вымушаюць прымаць меры для адаптацыі сельскай гаспадаркі Гомельшчыны да змянення клімату.
Культурная спадчына Галоўнымі помнікамі культуры, якія знаходзяцца ва ўмоўных межах гомельскай агламерацыі, з’яўляюцца: палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава, гістарычны комплекс будынкаў папяровай фабрыкі канца XIX стагоддзя ў Добрушы, сядзіба Халецкіх і Войніч-Сянажэцкіх у вёсцы Хальч, сядзібны дом І. Ф. Паскевіча з паркам у Каранёўцы, Дзям’янкаўская сядзіба, а таксама помнікі археалогіі і воінскай славы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Влияние агломерационных процессов на внутреннюю миграцию в Республике Беларусь Экономическая оценка маятниковой трудовой миграции областных агломераций Беларуси Инфраструктурное развитие городских агломераций в социально-экономическом пространстве регионов : монография / под научной ред. дра экон. наук, проф. С. В. Кузнецова, канд. техн. наук Л. А. Лосина. — СПб. : ИПРЭ РАН ; Изд-во СПбГЭУ, 2025. — 281 с. World Population Review — Gomel Population Belarus Metro Area Population Оценка степени благоприятности инженерно-геологических условий гомельской агломерации Реестр земельных ресурсов Республики Беларусь по состоянию на 1 января 2025 года Гомель: цифры и факты Экономика Гомельской области Генеральный план Гомельской области Свободная экономическая зона «Гомель-Ратон» Улучшение сферы ЖКХ и города-спутники. Пархамович о планах по развитию Гомеля Аэропорт «Гомель» будет развиваться в связке с Национальным аэропортом Динамика Новой климатической зоны на территории Беларуси Новая агроклиматическая область появилась в Беларуси В Гомеле вспомнили факты о восстановлении нашего края после аварии на ЧАЭС Системные решения взаимодействия железной дороги и городского транспорта для интеграции пассажиропотоков в агломерации на примере Гомельского железнодорожного узла
Катэгорыя:Гомельская вобласць Катэгорыя:Гомельскі раён