Даніэль Кастравіцкі (, псеўд.: «Данака»; — , ) — польскі вайсковец, удзельнік падполля на Віленшчыне ў час Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Належаў да шляхецкага рода Кастравіцкіх. Нарадзіўся ў мнагадзетнай сям’і лекара, беларускага грамадскага дзеяча Амброзія Кастравіцкага і Марыі з Багушэўскіх. Пляменнік Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага).
Пасля падзелу Польшчы ў 1939 годзе Даніэль Кастравіцкі апынуўся ў Вільні. Ён адразу ўключыўся ў дзейнасць польскага вайсковага падполля, якое змагалася як супраць нацысцкай акупацыі, так і супраць савецкіх спецслужб. Меў вайсковае званне падхарунжага. Быў на чале баявой групы, якая пазней увайшла ў склад Арміі Краёвай. Адной з вядомых аперацый яго групы стала нападзенне ў Вільні на выяўленых агентаў НКВД. У 1941—1942 гадах Даніэль Кастравіцкі стаў байцом дыверсійнай арганізацыі «Вахлаж» (), якая з’яўлялася аўтаномнай часткай Арміі Краёвай. Задачамі іх былі партызанскія дыверсіі ў тыле нямецкіх войскаў, каб сабатаваць наступленне Трэцяга рэйха на Усход. Даніэль Кастравіцкі служыў у V сектары «Вахлажа», які дзейнічаў у раёне Дзвінска, Полацка і Віцебска. У 1942 годзе застрэлены ў Вільні на вуліцыpawet.net.
Крыніцы
Даніэль