Максім Андрэевіч Крупейчанка () — беларускі прадпрымальнік і юрыст. Генеральны дырэктар ТАА «Металаптзбыт». Ганаровы консул Рэспублікі Гамбія ў Рэспубліцы Беларусь (з 2026). Член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь».
Біяграфія
Адукацыя
Максім Крупейчанка нарадзіўся 9 сакавіка 1990 года ў Мінску. Працоўную дзейнасць пачаў з 18 гадоў. Сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымаў у Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы электронікі па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» (кваліфікацыя: тэхнік-праграміст). Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (спецыяльнасць «Правазнаўства», 2015). У 2019 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы ступень магістра кіравання і права. Пасля прайшоў аспірантуру Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, атрымаў кваліфікацыю «Даследчык» у галіне юрыдычных навук.
Прадпрымальніцкая дзейнасць
Працаваў вартаўніком і дворнікам у ААТ «Белаттракцыён» (2008—2009), спецыялістам па кадрах у ААТ «Белаттракцыён» і ЗАТ «БМЦ» (2009—2011). З 2011 года — індывідуальны прадпрымальнік.
З 20 снежня 2013 года — генеральны дырэктар «Металаптзбыт» (металагандаль, Мінск). Таксама вядзе кансультацыйную практыку ў сферы стратэгічнага развіцця бізнесу і ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі.
Грамадская і дзяржаўная дзейнасць
Актыўны ўдзельнік грамадска-палітычнага жыцця Беларусі. У 2016 годзе балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. З 11 чэрвеня 2019 года ўзначальвае Кастрычніцкую раённую арганізацыю Мінска РГА «Белая Русь», быў таксама членам Прэзідыума Мінскай гарадской арганізацыі і рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь», а таксама членам Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь» (заснавальнік партыі).
З студзеня 2023 года — старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і прафсаюзаў Кастрычніцкага раёна г. Мінска. З’яўляецца дэлегатам 6-га Усебеларускага народнага сходу і членам Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2022 № 249рп прызначаны народным засядацелем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. З 12 красавіка 2024 года — памочнік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльных пытаннях Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Таксама з’яўляецца кіраўніком грамадскай прыёмнай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі па Кастрычніцкаму раёну г. Мінска (2020, 2025), дэлегатам 8-га Глабальнага форуму цывілізацый UNAOC (ААН, 2018) і кіраўніком прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Сусветнай арганізацыі моладзі.
Ганаровае консульства Гамбіі
19 лістапада 2025 года Урад Рэспублікі Гамбія прыняў рашэнне аб прызначэнні М. А. Крупейчанкі Ганаровым консулам Рэспублікі Гамбія ў Рэспубліцы Беларусь. 16 лютага 2026 года Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у афіцыйнай ноце № 08.2-22/2409 пацвердзіла адсутнасць прынцыповых пярэчанняў супраць дадзенага прызначэння і пачало працэдуру афармлення экзекватуры.
Узнагароды і заахвочванні
За грамадскую і дзяржаўную дзейнасць Крупейчанка М. А. удастоены шэрагу ўзнагарод і заахвочванняў. У 2018 годзе атрымаў Падзяку Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, а ў 2019-м — Ганаровую грамату таго ж савета. У 2021 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам Кастрычніцкага раёна г. Мінска, Падзячным лістом Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі (2020) і Падзячным лістом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (паўторна — у 2025 годзе). У тым жа годзе ўдастоены юбілейнага медаля «75 лет Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945». У 2023 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам «За самаадданую службу» II ступені, у 2024-м — нагрудным знакам «80 гадоў галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама». Неаднаразова адзначаны Ганаровымі граматамі рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь» (2022, 2024, 2025) і Ганаровай граматай Маладзёжнага савета пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь.
Сям’я Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Сайт кампаніі «Металаптзбыт» Профіль на сайце Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Профіль на сайце Савета па развіцці прадпрымальніцтва
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Члены «Белай Русі» Катэгорыя:Ганаровыя консулы