Малое кальцо Маскоўскай чыгункі (МК МЧ) — акруговая чыгуначная лінія ў Маскве, таксама вядомая як Маскоўская кальцавая чыгунка (МКЧ) і Маскоўская акружная чыгунка (МАЧ). З’яўляецца часткай Маскоўска-Курскага рэгіёна Маскоўскай чыгункі. З 1917 па 1960 гады была афіцыйнай мяжой горада.Распараджэнне Часовага ўрада «Аб далучэнні да горада Масквы тэрыторыі, якая ўваходзіць у межы паласы адчужэння пад Маскоўскую Акружную дарогу», гл. «Збор узаканенняў і распараджэнняў урада, які выдаецца пры ўрадавым Сенаце» №141 ад 20 чэрвеня (ст.ст.) 1917 г.

Працягласць кальца — 54 км, з улікам прылеглых галін і пад’язных шляхоў — 145 км. З дзесяццю радыяльнымі чыгуначнымі кірункамі (дзевяць кірункаў Маскоўскай чыгункі і адзін Акцябрскай чыгункі) кальцо звязана 22 злучальнымі галінамі. Малое кальцо — зручнае «плячо» для перакідання цягнікоў з адной радыяльнай магістралі на іншую, да гэтага часу яно з’яўляецца тарыфным пунктам, па якім вызначаецца працягласць руху (найкарацейшая адлегласць) грузаў, што перавозяцца.

Маскоўская акруговая чыгунка была пабудавана вакол Масквы па праекце інжынера П. І. Рашэўскага ў 1903—1908 гг. Кальцо атрымалася не зусім круглым: на паўночным захадзе яно адцягваецца на 12 км, а на поўдні праходзіць у 5 км ад Крамля. Станцыі былі спраектаваны пад кіраўніцтвам архітэктараў А. Н. Памеранцава і М. У. Маркоўнікава і ўяўляюць сабой выдатныя творы ў стылі ар-нуво.

Лінія адкрыта . Адлік вёрст чыгункі пачынаўся ад пункта яе перасячэння з Мікалаеўскай чыгункай, па гадзіннікавай стрэлцы. Да 1934 года на лініі ажыццяўляліся пасажырскія перавозкі. У далейшым да 2016 года лінія выкарыстоўвалася толькі для грузавых перавозак і абслугоўвання прамысловых прадпрыемстваў горада. У 2012 годзе на лініі было 12 дзейных тэхнічных станцый без пасажырскай працы. У 2012—2016 гадах была ажыццёўлена рэканструкцыя Малога кальца для арганізацыі на першым і другім галоўных шляхах руху пасажырскіх электрацягнікоў.

З 2016 года на МК МЧ курсуюць электрацягнікі ўнутрыгарадскога кальцавога маршруту, які атрымаў афіцыйную назву Маскоўскае цэнтральнае кальцо (МЦК). Лінія пасажырскіх цягнікоў цесна інтэграваўная з маскоўскім метрапалітэнам, у тым ліку і ў яго сістэму аплаты праезду. На схемах метро адлюстроўваецца белай лініяй з чырвоным контурам з парадкавым нумарам . Пасажырскі рух адкрыты 10 верасня 2016 года. Па нанава пабудаваным трэцім галоўным шляху даўжынёй 37 км (ад Прэсні да Угрэшскай праз поўнач), станцыях і перадатачных галінах працягваецца ў скарочаных аб’ёмах грузавая праца.

Зноскі

Крыніцы

Літаратура

Сытин П. В. «Вокруг современной Москвы (По окружной железной дороге)», со схематическим планом Москвы в тексте; Москва, Московский отдел народного образования, 1930 год «Альбом исполнительных типовых чертежей (с объяснительным текстом) : 1903—1908 (том 1)»; МПС, Управление по сооружению Московской окружной ж. д. «Альбом исполнительных типовых чертежей (с объяснительным текстом), 1903—1908 (том 2)»; МПС, Управление по сооружению Московской окружной ж. д. Альбом московской окружной железной дороги. — М., 1908. Останкович, Н. Н. Путеводитель по Московской окружной железной дороге… — М., 1912. — 86 с.: іл.

Аляксандр Васькін. Московская окружная. К открытию МКЖД/Историк, 2016, 9, стар. 54-60. Юрый Ягораў. Московская Окружная железная дорога. Путеводитель. — М.: Москва, которой нет, 2017. — 272 С. — ISBN 978-5-9907559-4-9

Спасылкі

Сайт пра Малое кальцо МЧ Афіцыйны сайт праекта рэканструкцыі і арганізацыя пасажырскага руху па МКЧ Пабудовы Маскоўскай акруговай чыгункі Удоўж паўночнай часткі Малога кальца Маскоўскай чыгункі Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі