Dimmu Borgir () — нарвежскі сімфанічны блэк-метал-гурт з Есхейма, створаны ў 1993 годзе.

Назва паходзіць ад , вулканічнага ўтварэння ў Ісландыі, назва якога азначае «цёмныя гарады» або «цёмныя замкі/крэпасці» на ісландскай, фарэрскай і старажытнаскандынаўскай мовах. За гады свайго існавання гурт шмат разоў мяняў склад; вакаліст Шаграт і гітарыст Сіленоз — адзіныя арыгінальныя ўдзельнікі, якія засталіся ў складзе.Bradley Torreano: Dimmu Borgir. AllMusic. Retrieved on 11 June 2011. Гурт выпусціў 10 студыйных альбомаў, апошні з іх, Grand Serpent Rising, выйшаў 22 мая 2026 года.

Музычны стыль і ўплывы Dimmu Borgir лічацца сімфанічным / меладычным блэк-метал-гуртом з прагрэсіў-металічнымі элементамі. Паводле журналіста AllMusic Брэдлі Торэана, на старыя рэлізы гурта (з 1994 па 1999 год) моцна паўплывалі Darkthrone, Mayhem, Bathory, Emperor, Celtic Frost, Immortal, Venom і Iron Maiden. З гадамі гурт стаў больш прагрэсіўным і сімфанічным; многія прыхільнікі блэк-металу лічаць другі альбом гурта, Stormblåst, «апошнім сапраўдным унёскам гурта ў блэк-метал». Enthrone Darkness Triumphant, трэці альбом Dimmu Borgir, «вылучаўся ў двух важных аспектах: па-першае, адмовай ад роднай мовы на карысць англійскай, а па-другое, рэзкім павелічэннем колькасці сінтэзатараў». Значныя эксперыменты пачаліся з альбома Spiritual Black Dimensions 1999 года (дзякуючы даданню чыстага вакалу вакаліста Вортэкса і разнастайнасці музычных ідэй ад тагачаснага новага ўдзельніка Мустыса), а таксама з альбома Puritanical Euphoric MisanthropiaO'Neill, Brian. (20 March 2001) Puritanical Euphoric Misanthropia – Dimmu Borgir. AllMusic. Retrieved on 2011-06-11. з-за ўплыву такіх кампазітараў, як Антанін Дворжак, Энія, Рыхард Вагнер і Фрэдэрык Шапэн.Serba, John. (9 September 2003) Death Cult Armageddon – Dimmu Borgir. AllMusic. Retrieved on 2011-06-11. Паколькі музыка моцна адрознівалася ад старога, больш сырога стылю блэк-металу, Джон «Металіён» Крысціянсен назваў Spiritual Black Dimensions «выдатным прыкладам меладычнага, празмерна прадзюсаванага сімфанічнага металу. Калі вам падабаецца гэты меладычны стыль, я не магу ўявіць сабе кагосьці, хто б рабіў гэта лепш [...]. Не, я б не назваў гэта блэк-металам. Прачытайце інтэрв'ю з Funeral Mist, каб атрымаць правільнае вызначэнне блэк-металу».The Great Rock & Roll Swindle!. In: Jon Kristiansen: Metalion: The Slayer Mag Diaries. Brooklyn, NY: Bazillion Points Books 2011, p. 419.

Удзельнікі

Дзеючыя

Сіленоз (Свен Атле Коперуд) — рытм-гітара , вакал , бас Шаграт (Стыян Томт Торэсен) — вакал , ударныя , сола-гітара , клавішныя, сінтэзатар, бас-гітара

Дыскаграфія

For all tid (1995) Stormblåst (1996) Enthrone Darkness Triumphant (1997) Spiritual Black Dimensions (1999) Puritanical Euphoric Misanthropia (2001) Death Cult Armageddon (2003) In Sorte Diaboli (2007) Abrahadabra (2010) Eonian (2018) Grand Serpent Rising (2026)

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Выканаўцы Nuclear Blast Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Нарвегіі Катэгорыя:Dimmu Borgir