Алесь Емяльянаў-Шыловіч (, Крычаў) — беларускі паэт, бард, празаік, перакладчык, рэдактар літпарталу Textura.by. Уваходзіў у сябры СБП.
Жыццяпіс Амаль з нараджэння жыў у Слуцку, дзе закончыў Слуцкае дзяржаўную медвучэльню. Вучыўся на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту і атрымаў спецыяльнасць «біёлаг». Працаваў у EPAM Sistems. Быў кіраўніком літаб’яднання «Вобла» пры выдавецтве «Галіяфы».
Першая публікацыя з’явілася ў 2005 годзе у газеце «Інфа-Кур’ер». Друкаваўся ў раённых газетах, калектыўных зборніках, «ЛіМе», альманаху «Тэксты», часопісах «Дзеяслоў», «Верасень», «Маладосць», «Тэрмапілы».
Піша па-руску і па-беларуску.
Аўтар зборніка вершаў «Парасонечнасць» (Мінск, 2013), казкі «Как муха себе мужа искала» (Мінск, 2018).
Творы перакладаліся на польскую, украінскую і сербскую мовыАлесь Емяльянаў, на ЛітРАЖ.
Узнагароды Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-Цэнтру, маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш (2010) і імя Чэслава Мілаша (2011), пераможца (1-е месца) конкурсу «Эксілібрыс» імя Рыгора Барадуліна ў намінацыі «Пераклад» (2015), конкурсу «Эксілібрыс» імя Францішка Скарыны (2-е месца, 2017) і конкурсу перакладаў «Лёгкае пяро» (2015). Пераможца (2-е месца) Міжнароднага конкурсу перакладу паэзіі Віславы Шымборскай на беларускую мову (2015).
Крыніцы
Спасылкі Емяльянаў-Шыловіч Алесь
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крычаве Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Экслібрыс» Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў