Метрапалітэн Сант’яга () — сістэма ліній метрапалітэна ў Сант’яга, Чылі. Адкрыты 15 верасня 1975 года. Налічвае 136 станцый з агульнай даўжынёй больш за 139,7 км. У працэсе будаўніцтва знаходзіцца 28 станцый. З іх уводам даўжыня шляхоў метрапалітэна павялічыцца яшчэ прыкладна на 35 км. Метрапалітэн Сант’яга з’яўляецца адным з самых перадавых і сучасных у Паўднёвай Амерыцы. Метрапалітэн Сант’яга штодня перавозіць каля 2,5 мільёна пасажыраў. Самы высокі пасажырапаток быў дасягнуты 2 мая 2019 года і склаў 2 951 962 пасажыры.

Частка станцый метрапалітэна была пашкоджана або знішчана падчас пратэстаў у кастрычніку 2019 года.

Лініі

Лінія 1

Лінія 1 з’яўляецца першай пабудаванай лініяй метро і яго галоўнай воссю, адзінай, якая перасякае горад з захаду на ўсход. Праезд па лініі, якая пазначаецца чырвоным колерам, з канца ў канец займае прыкладна 30 хвілін. Este cálculo, sin embargo, puede variar dependiendo de la afluencia de pasajeros.

Лінія 2

Лінія 3

22 студзеня 2019 года адкрылася 3 лінія метро Сант’яга працягласцю ў 21,7 км, якая складаецца з 18 станцый, самая новая і сучасная ў Паўднёвай Амерыцы. Гэта другая лінія ў метро Сант’яга і Чылі, пасля 6 лініі, якая цалкам аўтаматызаваная (GoA 4 узроўню аўтаматызацыі), дзе цягнікі працуюць без машыністаў і на ўсіх станцыях устаноўлены платформенныя рассоўныя дзверы.

Лінія 4

Лінія 4A

Лінія 5

Лінія 6

2 лістапада 2017 года адкрылася 6 лінія метро Сант’яга працягласцю ў 15,3 км, якая складаецца з 10 станцый. Гэта першая лінія ў метро Сант’яга і Чылі цалкам аўтаматызаваная (GoA 4 узроўню аўтаматызацыі), цягнікі працуюць без машыністаў, на ўсіх станцыях устаноўлены платформенныя рассоўныя дзверы.

Аплата праезду Метро з’яўляецца часткай інтэграванай сістэмы грамадскага транспарту Трансант’яга, якая прымяняецца ў сталіцы на мностве аўтобусных маршрутаў. Сістэма дазваляе здзяйсняць перасадкі паміж аўтобусамі і паміж аўтобусам і метро на працягу дзвюх гадзін ад моманту пачатку паездкі (не больш за дзве перасадкі). Для аплаты выкарыстоўваецца бескантактавая карта «Bip! card». Перасадкі паміж аўтобусамі і з метро ў аўтобус ці электрычку ўключаны ў асноўны тарыф. Перасадкі з аўтобусаў у метро каштуюць 20 песа ў звычайныя гадзіны (Horario Valle) і 80 песа ў гадзіны пік (Horario Punta).

Карты «Bip! cards» прадаюцца ў касах на ўсіх станцыях па цане 1550 песа (каля 2.2 долараў ЗША), з якіх 1000 трапляе на баланс карты. Продаж квіткоў адбываецца з 06:00 да 23:00 у будні, з 06:30 да 23:00 па суботах і з 08:00 да 22:30 па нядзелях і ў святочныя дні. Баланс карт можна папоўніць да 20 тысяч песа; карта дзейнічае на працягу двух гадоў з моманту апошняга выкарыстання.

Раней метро таксама прадавала квіткі на асобныя паездкі, але спыніла продаж у пачатку 2017 года. Кошт паездкі залежыў ад часу сутак. У гадзіну пік (Horario Punta, 07:00—08:59 і 18:00—19:59) паездка каштавала 700 песа (каля 1 долара ЗША); у звычайныя гадзіны (Horario Valle, 06:30—06:59, 09:00—18:00, 20:00—20:44, а таксама ў выхадныя і па святах) 640 песа і ў гадзіны нізкага выкарыстання (Horario Bajo, 06:00—06:29 і 20:45—23:00) — 590 песа.

Пратэсты ў 2019 годзе У студзені 2019 года тарыф пікавай гадзіны быў павышаны да 800 песа, а 1 кастрычніка — да 830 песа. Гэта павышэнне тарыфаў паслужыла павадай для пачатку маштабных акцый пратэсту ў Сант’ягаВсе вышло из-под контроля - Новости Mail.ru, у сувязі з чым 20—21 кастрычніка метрапалітэн быў закрыты, а ў горадзе аб’яўлялася надзвычайнае становішча. 19 кастрычніка прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера быў вымушаны адмяніць новы тарыф. 22 кастрычніка прэзідэнт аб’явіў шэраг новых мер, у прыватнасці, павелічэнне мінімальнай зарплаты ў краіне.

У ходзе пратэстаў у кастрычніку 2019 года былі знішчаны: многія турнікеты, 9 станцый метро цалкам згарэлі, 13 станцый метро згарэлі часткова, 41 станцыя сур’ёзна пашкоджана, 17 станцый пашкоджаны нязначна. Спатрэбіцца рамонт 80 станцый са 136. Кіраўнік транспартнага прадпрыемства ацэньвае выдаткі на аднаўленне метрапалітэна больш чым у 300 мільёнаў долараў ЗША. У ходзе беспарадкаў загінула па меншай меры 19 чалавек, каля 600 атрымалі раненні, арыштавана каля 2,8 тысяч жыхароў.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі Метрапалітэн Сант’яга на Urbanrail.net Схема пуцявога развіцця, на рускай і іспанскай мовах Інтэрактыўная карта метро Сант’яга

Катэгорыя:Метрапалітэны Чылі